Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бпішчала яно на шабельных ручках і на аправах стрэльбаў. Ня любілі казакі багата апранацца ў бітвах; простыя былі на іх кальчугі і сьвіты, і далёка чарнелі і чырванелі чорныя чырвонаверхія баранія іхнія шапкі.

Два казакі выехалі наперад з запарсжаскіх радоў: адзін яшчэ зусім малады, другі крыху старэйшы, абодва зубастыя на словы, дый на справе таксама не благія казакі: Ахрым Наш і Мыкыта Голакапыценка. Сьледам за імі выехаў і Дзямід Паповіч, каранясты казак, ужо даўно маячыўшы на Сечы, быўшы пад Андрыянопалем і шмат нацярпеўшыся на вяку сваім: гарэў на агні і прыбег на Сечу з асмаленаю, пачарнеўшаю галавою і высмаленымі вусыма; але раздабрэў ізноў Паповіч, пусьціў за вуха осэледзец, выгадаваў вусы густыя і чорныя, як смала. І моцны-ж быў на кусьлівыя словы Паповіч.

— А, чырвоныя жупаны на ўсім войску, ды хацеў-бы я ведаць, ці чырвоная сіла ў войска?

— Вось я вас! — крычаў зьверху тоўсты палкоўнік: — усіх павяжу! Аддавайце, халопы, стрэльбы і коні. Бачылі, як павязаў я вашых? Выводзьце ім на насып запарожцаў.

І вывялі на насып скручаных вяроўкамі запарожцаў. Наперадзе быў курэнны атаман Хліб, без шаравараў і верхняе вопраткі, — так, як схапілі яго п’янага. Спусьціў да зямлі галаву атаман, саромячыся нагасьці свае перад сваімі-ж казакамі і таго, што папаўся ў палон, як сабака, сонны. І за адну ноч пасівела моцная галава яго.

— Ня сумуй, Хліб! Выручым! — крычалі яму зьнізу казакі.

— Ня сумуй, друзяка! — адгукнуўся курэнны атаман Барадаты: — у тым няма віны твае, што схапілі цябе голага, бяда можа быць з кожным чалавекам; але сорамна ім, што выставілі цябе на пагарду, ня прыкрыўшы прыстойна нагасьці твае.