Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пазычыў сто чырвоных. Я за ім, як быццам за тым, каб выпрастаць з яго доўг, і ўвайшоў разам з імі ў места.

— Як-жа ты ўвайшоў у места, ды яшчэ і доўг хацеў выпрастаць? — сказаў Бульба: — І не казаў ён цябе тут-жа павесіць, як сабаку?“

— А, дальбог, хацеў павесіць, — адказаў жыд: — ужо былі яго слугі зусім схапілі мяне і закінулі вяроўку на шыю; але я маліць пачаў пана, сказаў, што пачакаю з даўгом, колькі пан хоча, і дакляраваў яшчэ пазычыць, як толькі паможа мне пазьбіраць даўгі з іншых рыцараў; бо ў пана харунжага, — я ўсё скажу пану, — няма і аднаго чырвонага ў кішані. Хоць у яго і ёсьць хутары і фальваркі, і чатыры замкі, і сьцяповае зямлі аж да самага Шклова, а грошай у яго гэтак сама, як і ў казака, нічога няма. І цяпер, калі-б не азброілі яго браслаўскія жыды, дык ня было-б яму ў чымі на вайну выехаць. Ён і на сойме праз гэта ня быў…

— Што-ж ты рабіў у горадзе? бачыў нашых?

— Як-жа! Нашых там шмат: Іцка, Рахум, Шмуйла, Хайвалох, жыд-арэндатар…

— Прападзі яны, сабакі! — гукнуў, узлаваўшыся Тарас. — Што ты мне тычаш сваё жыдоўскае племя? Я ў цябе пытаюся пра нашых запарожцаў.

— Нашых запарожцаў ня бачыў: а бачыў аднаго пана Андрыя.

— Андрыя бачыў? — гукнуў Бульба. — Што-ж ты, дзе бачыў яго? у склепе? у яме? Зьняважаны? зьвязаны?

— Хто-ж бы сьмеў зьвязаць пана Андрыя? Цяпер ён гэткі важны рыцар… Далібог, я не пазнаў! І наплечнікі ў золаце, і нарукаўнікі ў золаце, і зерцала ў золаце, і шапка ў золаце, і на поясе