Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пасьля пацяшальнае слова, ды Кукубенка дагадаўся раней“.

— „Добра сказаў і кашавы!“ — адгукнулася ў радох запарожцаў. — „Добрае слова!“ — паўтарылі іншыя. І найсівейшыя, стаяўшыя як сівыя галубы, і тыя матнулі галавою і, смаргануўшы сівым вусам, ціха сказалі: — „Добра сказанае слова!“

— „Слухайце-ж, панове!“ — далей казаў кашавы. — „Браць крэпасьць, чапляцца і падкопвацца, як робяць чужаземныя нямецкія майстры — няхай ёй вораг прыкінецца! — і няпрыстойна, і не казацкая справа. А судзячы па тым, што ёсьць, непрыяцель увайшоў у места не з вялікім запасам; вазоў штосьці было з ім няшмат. Народ у месьце галодны, значыцца, усё зьесьць духам, ды і коням таксама сена… ужо я й ня ведаю, хіба толькі з неба кіне ім на вілы які-нібудзь іхні сьвяты… толькі пра гэта яшчэ Бог ведае; а ксяндзы-ж іх багатыя на адны словы. За тым, ці за іншым, а ўжо яны выйдуць з места. Разлучайся-ж на тры кучы і станавіся на тры дарогі перад трыма брамамі. Перад галоўнаю брамаю пяць курэняў, перад іншымі па тры курэні. Дзядзькіўскі і Корсунскі курэнь на засаду! Палкоўнік Тарас з палком на засаду! Татараўскі і Тымашэўскі курэнь на запас з правага боку табару! Шчарбінаўскі і Стэблікіўскі — верхні — з левага боку! Ды выбірайцеся з раду малайцы, якія зубацейшыя на слова, задзіраць непрыяцеля! У ляха пустагаловая натура: лайбы ня вытрывае; і, можа быць, сягоньня яшчэ ўсе яны выйдуць з брамаў. Курэнныя атаманы, кожны пераглядзі курэнь свой: у каго недахоп, папоўні яго рэштаю Пераяслаўскага. Пераглядзі ўсё ізноў! Даць на пахмельле ўсім па чарцы, і па бохану на казака. Толькі, пэўна, кожны яшчэ ўчарашнім сыты, бо, няма дзе падзець праўды, панаядаліся ўсе так, што дзіўлюся, як уночы ніхто ня лопнуў. Ды вось