Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сорам зрабіў нам непрыяцель! У вас, відаць, ужо гэтак заведзена: калі пазволіш падвоіць порцыю, дык вы гатовы гэтак налактацца, што вораг Хрыстовага ваяцтва ня толькі зьніме з вас шаравары, але ў самы твар вам начхае, дык вы таго не пачуеце.“

Казакі ўсе стаялі, спусьціўшы галовы, ведаючы віну, адзін толькі незамайкаўскі курэнны атаман Кукубенка адгукнуўся. „Пачакай, бацька! — сказаў ён, — хоць яно і не ў законе, каб сказаць якое запярэчаньне, калі гаворыць кашавы перад усім войскам, ды справа ня так была, дык трэба сказаць. Ты ня зусім справядліва папікнуў усё хрысьціянскае войска. Казакі былі-б вінаватыя і годныя сьмерці, калі-б напіліся ў паходзе, на вайне, на труднай, цяжкай рабоце; але мы сядзелі нічога ня робячы, трымцелі дарэмна перад местам. Ні посту, ні іншага хрысьціянскага ўстрыманьня ня было; як-жа можа быць, каб на гультайстве не напіўся чалавек? Граху тут няма. А мы вось лепш пакажам ім, што гэта такое нападаць на бязьвінных людзей. Раней білі добра, а ўжо цяпер дамо так, што і пятаў не забяруць дамоў.“

Прамова курэннага атамана спадабалася казаком. Яны крыху паднялі ўжо зусім было спушчаныя галовы і шмат якія, згаджаючыся кіўнулі галавою, дадаўшы: „Добра сказаў Кукубенка!“ А Тарас Бульба, стаяўшы недалёка ад кашавога, сказаў: — „А што, кашавы, відаць Кукубенка праўду сказаў? што ты скажаш на гэта?“

„А што скажу? Скажу: шчасьлівы й бацька, спарадзіўшы гэткага сына: яшчэ не вялікая мудрасьць сказаць дакорлівае слова, але вялікая мудрасьць сказаць гэткае слова, якое, не палаяўшыся над бядою чалавека, падбадрыла-б яго, прыдало-б духу яму, як шпоры прыдаюць духу каню, асьвежанаму вадапоем. Я сам хацеў вам сказаць