Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Але ня чуў ніхто з іх, якія „нашыя“ ўвайшлі ў места, што прывязьлі з сабою і якіх зьвязалі запарожцаў. Поўны не на зямлі каштаваных пачуцьцёў, Андрый пацалаваў у пахнючыя вусны, прытуленыя да шчакі яго, і не безадказнымі былі пахнючыя вусны. Яны адгукнуліся тым-жа самым, і ў гэтым узаемна зьлітым пацалунку адчувалася тое, што адзін толькі раз у жыцьці даецца адчуць чалавеку.

І прапаў казак! Прапаў для ўсяго казацкага рыцарства! Ня ўбачыць яму больш ні Запарожжа, ні бацькаўскіх хутароў сваіх, ні цэрквы Божае. Укааіне ня ўбачыць таксама найадважнейшага з сваіх дзяцей, якія ўзяліся бараніць яе. Вырве стары Тарас сівы касмак валасоў з свае чупрыны і пракляне і дзень, і гадзіну, у якую спарадзіў на сорам сабе гэткага сына.


VII

Гоман і рух адбываўся ў запарожаскім табары. Спачатку ніхто ня мог добра зразумець, як здарылася, што войска прайшло ў места. Пасьля ўжо аказалася, што ўвесь Пераяслаўскі курэнь, што разлажыўся перад бакавою гарадзкою брамаю, быў п’яны насьмерць; дык і дзівіцца няма чаго, што палавіна была перабіта, а другая павязана яшчэ перад тым, як усе маглі даведацца, у чым справа. Пакуль бліжэйшыя курэні, абуджаныя шумам, пасьпелі ўхапіцца за зброю, войска ўжо ўваходзіла ў гарадзкую браму, і апошнія рады адстрэльваліся ад наляцеўшых на іх у бязладзьдзі сонных і напалову пацьвярозеўшых запарожцаў. Кашавы даў загад сабрацца ўсім, і калі ўсе сталі ў круг і, зьняўшы шапкі, заціхлі, ён сказаў: „Дык вось што, панове-братове, здарылася ў гэтую ноч; вось да чаго давёў хмель! Вось які