Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сходы з хварбованых цэглаў выходзілі на самы пляц. Унізе сходаў сядзела па адным вартаўніку, якія маляўніча і сымэтрычна трымаліся аднэй рукою за стаяўшыя каля іх алебарды, а другою падпіралі нахіленыя свае галовы і, здавалася, што гэткім спосабам болей падобныя былі да статуяў, як да жывых істотаў. Яны ня спалі і не драмалі, але, здавалася, былі нячулымі да усяго; яны не зьвярнулі нават увагі на тое, хто ўсходзіў па сходах. Наверсе сходаў яны знайшлі багата апраненага, усяго з ног да галавы азброенага ваяку, трымаўшага ў руцэ малітвенік. Ён быў навёў на іх стомленыя вочы, але татарка сказала яму адно слова і ён спусьціў іх ізноў у раскрытыя старонкі свайго малітвеніка. Яны ўвайшлі ў першы пакой, даволі прасторны, служыўшы пачакальняю ці, проста, прадпакоем; ён быў увесь напоўнены сядзеўшымі ў розных палажэньнях каля сьценаў жаўнерамі, слугамі, пісарамі, віначэрпіямі і іншай чэлядзяй, неабходнаю дзеля паказаньня сану польскага вяльможы, як вайсковага, так і ўласьніка сваіх двароў. Чуваць было чад ад пагасшае сьвечкі; дзьве іншыя яшчэ гарэлі ў двох вялізных, блізка што ў рост чалавечы, ліхтарох, стаяўшых пасярэдзіне, ня гледзячы на тое, што ўжо даўно ў закратованае шырокае вакно глядзела раніца. Андрый ужо хацеў быў ісьці проста ў шырокія дубовыя дзьверы, упрыгожаныя гэрбам і грамадаю рэзных упрыгожаньняў, але татарка пацягнула яго за рукаў і паказала маленечкія дзьверы ў бакавой сьцяне. Гэтымі выйшлі яны ў калідор і пасьля ў пакой, які ён пачаў уважна разглядаць. Сьвятло, праходзіўшае праз шчыліну ў вакеньніцы, тое-сёе кранула: малінавую заслону, пазалачаны гзымс і малюнкі на сьцяне. Тут татарка сказала Андрыю застацца, адчыніла дзьверы ў другі пакой, з якіх бліснула сьвятло агню. Ён пачуў шэпт і ціхі голас, ад якога ўсё задрыжала ў ім. Ён бачыў праз адчыненыя дзьверы, як мільганула