Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вялікі цыфэрблят гадзіньніка ўстаўлены быў у стрэху. Пляц здаваўся мёртвым: але Андрыю прыявілася нейкае слабое стагнаньне. Разглядаючыся, ён заўважыў на другім яго баку групу з двух-трох чалавек, ляжаўшых блізка што бяз ніякага руху на зямлі. Ён утаропіў вочы ўважней, каб разглядзець, заснуўшыя гэта былі, ці памёршыя, і ў гэты час наскочыў на нешта, ляжаўшае каля ног яго. Гэта было няжывое цела жанчыны, як відаць, жыдоўкі. Здавалася, што яна была яшчэ маладая, хоць у скрыўленых, схудзелых рысах яе нельга было гэтага бачыць. На галаве ў яе была чырвоная шаўковая хустка; жомчугі ці пацеркі ў два рады ўпрыгожвалі яе навушнікі; два-тры доўгія, ўсе ў закрутках, касмакі валос выпадалі з-пад іх на яе высахшую шыю з напружанымі жыламі. Каля яе ляжала дзіцянё, сударгавата схапіўшае рукою за худыя грудзі яе і скруціўшае іх худымі пальцамі ад мімавольнае злосьці, не знайшоўшы ў іх малака. Яно ўжо ня плакала і ня крычала, і толькі па ціха апушчаным і падніманым жываце яго можна было думаць, што яно яшчэ не памёрла, ці, прынамсі, яшчэ толькі рыхтавалася спусьціць апошні дух. Яны павярнулі ў вуліцы і былі спынены раптам нейкім шалеўшым, які, убачыўшы ў Андрыя каштоўную ношу, кінуўся на яго, як цігра, учапіўся ў яго, крычачы: „хлеба!“ Але сілы ня было ў яго роўнай шаленству; Андрый адпіхнуў яго: ён паляцеў на зямлю. Парушваны спачуцьцём, ён шпургануў яму адзін бохан, на які той накінуўся, як шалёны сабака, пагрыз, пакусаў яго і тут-жа, на вуліцы, у страшэнных сударгах сканаў ад доўгае адвычкі прымаць страву. Ледзь не на кожным шагу зьдзіўлялі іх страшныя ахвяры голаду. Здавалася, як быццам, ня зносячы мукаў у хатах, шмат хто сумысьля выбег на вуліцу: ці не спашлецца ў паветры чаго-нібудзь, што карміла-б сілы. Каля брамы аднаго дому сядзела старая, і нельга сказаць, ці заснула яна, ці