Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бульбу і жаласна маліў: — Вялікі пане, яснавяльможны пане! я знаў і брата вашага, нябожчыка Дораша! Быў ваяка на ўпрыгажэньне ўсяму рыцарству. Я яму восемсот цэхінаў даў, калі трэ’ было выкупіцца з палону ў турка…

— Ты знаў брата? — спытаўся Тарас.

— Далібог, знаў! велікадушны быў пан.

— А як цябе завуць?

— Янкель.

— Добра, — сказаў Тарас, і пасьля, падумаўшы, зьвярнуўся да казакоў і прамовіў гэтак. — Павесіць жыда будзе заўсёды час, калі будзе трэба; а на сягоньня аддайце яго мне.

Сказаўшы гэта, Тарас павёў яго да свайго абозу, каля якога стаялі казакі яго. — Ну, лезь пад воз, ляжы там і не варушыся, а вы, браточкі, не выпушчайце жыда.

Сказаўшы гэта, ён пайшоў на пляц, таму што даўно ўжо зьбіраўся туды ўвесь натаўп. Усе кінулі ў міг бераг і ладжаньне чаўноў, таму што цяпер наперадзе быў сухапутны, а не марскі паход, і не караблі ды казацкія чайкі, а спатрэбіліся вазы і коні. Цяпер ужо ўсе хацелі ў паход, і старыя, і маладыя; усе з рады ўсіх старшыняў, курэнных, кашавога і з волі ўсяго запарожаскага войска, пастанавілі ісьці проста на Польшчу, ад’імсьціць за ўсё ліха і пасаромленьне веры і казацкае славы, набраць здабычы з местаў, запаліць пажар па вёсках і збожжах, пусьціць далёка па сьцягу аб сабе славу. Усё тут-жа апяразвалася і азбройвалася. Кашавы вырас на цэлы аршын. Гэта ўжо ня быў той баязьлівы выканаўца ветраных жаданьняў вольнага народу: гэта быў неабмяжованы загадчык, гэта быў дэспот, умеўшы толькі загадваць. Усе сваявольныя і гульлівыя рыцары стройна стаялі ў радох, з пашанаю спусьціўшы галовы, ня сьмеючы падняць вачэй, калі кашавы раздаваў загады: раздаваў ён ціха, ня