Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сваіх таварышоў бедную сваю морду, скрыўленую страхам. — Яснавяльможныя паны! слова толькі дайце нам сказаць, адно слова! Мы гэткае абвесьцім вам, чаго яшчэ ніколі ня чулі, — гэткае важнае, што ня можна сказаць, якое важнае!

— Ну, хай скажуць, — сказаў Бульба, які заўсёды любіў выслухаць абвінавачанага.

— Ясныя паны! — прамовіў жыд. — Гэткіх паноў яшчэ ніколі й ня бачана, далібог, ніколі! Гэткіх добрых, харошых і адважных ня было яшчэ на сьвеце! — Голас яго заміраў і дрыжаў ад страху. — Як можна, каб мы думалі пра запарожцаў што-нібудзь нядобрае! Тыя зусім ня нашыя, што арандараць на Украіне! Далібог, ня нашыя! Гэта зусім ня жыды: гэта чорт ведае што; гэта такое, што напляваць на яго дый кінуць! Вось і яны скажуць тое самае. Ці-ж ня праўда, Шлёма, або ты, Шмуль?

— Далібог, праўда! — адказвалі з натаўпу Шлёма і Шмуль у падраных ярмолках, абодва белыя, як гліна.

— Мы ніколі яшчэ, — казаў далей доўгі жыд, — ня зьнюхваліся з непрыяцелямі, а каталікоў мы і знаць ня хочам: хай ім чорт прысьніцца! Мы з запарожцамі, як браты родныя…

— Як? каб запарожцы былі з вамі браты? — сказаў адзін з натаўпу. — Не дачакаецеся, праклятыя жыды! У Дняпро іх, панове, усіх патапіць паганцаў!

Гэтыя словы былі сыгналам. Жыдоў расхваталі па руках і пачалі шпургаць у хвалі. Жаласны крык разьлёгся з усіх бакоў, але строгія запарожцы толькі сьмяяліся, бачачы, як жыдоўскія ногі ў атопках і панчохах целяпаліся ў паветры.

Бедны аратар, наклікаўшы сам на сваю шыю бяду, выскачыў з каптана, за які былі яго схапілі, у адным палавым, вузкім камзоле, схапіў за ногі