Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

крамянёў, крэсівамі і порахам; армянін разьвесіў дарагія хусткі; татарын варочаў на ражнох баранія кавалкі з цестам; жыд, выставіўшы ўперад сваю галаву, цадзіў з бочкі гарэлку. Але першы, хто папаўся ім насустрэчу, гэта быў запарожац, спаўшы на самай сярэдзіне дарогі, раскінуўшы рукі і ногі. Тарас Бульба ня мог ня спыніцца і не пацешыцца з яго. „Эх, як важна разваліўся! Фу ты, якая пышная фігура!“ казаў ён, стрымаўшы каня. Запраўды, гэта быў абраз даволі сьмелы: запарожац, як леў, расьцягнуўся на дарозе; закінуты горда чуб яго захапляў на паўаршына зямлі; шаравары з чырвонага дарагога сукна былі запэцканы дзёгцем дзеля паказаньня поўнае да іх пагарды. Наглядзеўшыся, Бульба ехаў далей па цеснай вуліцы, якая была завалена майстрамі, тут-жа спраўляўшымі майстроўку сваю, і людзьмі ўсіх нацыяў, напаўняўшымі гэтае прадмесьце Сечы, якое было падобным да кірмашу і якое апранала і карміла Сечу, умеўшую толькі гуляць ды паліць з стрэльбаў.

Нарэшце яны мінулі прадмесьце і ўбачылі колькі параскіданых курэняў, пакрытых дзёрнамі або, пататарску, вайлаком. Некаторыя абстаўлены былі гарматамі. Нідзе ня відаць было плоту, або тых нізенькіх хатак з паветкамі на нізенькіх дзеравяных стоўпчыках, якія былі ў прадмесьці. Невялічкі вал і засека, непільнаваныя рашуча нікім, паказвалі страшэнную бясьпечнасьць. Некалькі здаравяцкіх запарожцаў, ляжаўшых з люлькамі ў зубах на самай дарозе паглядзелі на іх даволі спакойна і не зварухнуліся з месца. Тарас асьцярожна праехаў з сынамі паміж іх, сказаўшы: „Дзень добры, панове!“ — „Дзень добры й вам!“ адказвалі запарожцы. Усюды, па ўсім полі, маляўнічымі купамі рабеў народ. Па чырвоных тварах відаць было, што ўсе яны былі загартованыя ў бітвах, спрабавалі ўсялякіх злыбедаў. Дык вось яна, Сеча! Вось тое гняздо, адкуль вылятаюць