Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ўсё жыцьцё яго было моладасьць. Ён думаў аб тым, каго ён сустрэне ў Сечы з сваіх ранейшых таварышоў. Ён аблічаў, якія ўжо паўміралі, якія жывуць яшчэ. Сьляза паціху круглілася на яго зеніцы, і пасівелая галава яго тужліва панурылася.

Сыны яго былі занятыя іншымі думкамі. Але трэба сказаць крыху болей аб сынох яго. Яны былі адданы на дванаццатым годзе ў кіеўскую акадэмію, таму што ўсе ганаровыя саноўнікі таго часу лічылі неабходнасьцю даць выхаваньне сваім дзецям, хоць гэта рабілася з тым, каб пасьля зусім запомніць яго. Яны тады былі, як усе, паступаўшыя ў бурсу, дзікія, выхаваныя на волі, і там ужо звычайна яны крыху шліфаваліся і даставалі нешта агульнае, рабіўшае іх падобнымі адзін да аднаго. Старэйшы, Астап, пачаў з таго сваё вучэньне, што ў першы яшчэ год уцёк. Яго вярнулі, высьцебалі страшэнна і засадзілі за кнігу. Чатыры разы закопваў ён свой лементар у зямлю, і чатыры разы, адластажыўшы яго непалюдзку, куплялі яму новы. Але, бяз сумліву, ён паўтарыў-бы і пяты, каб бацька ня даў яму ўрачыстае абяцанкі пратрымаць яго ў манастырскіх служках цэлых дванаццаць гадоў і не пабажыўся наперад, што ён ня ўбачыць Запарожжа ніколі, калі ня вывучыцца ў акадэміі ўсіх навукаў. Цікава, што гэта казаў той-жа самы Тарас Бульба, які ганіў усю вучонасьць і радзіў, як мы ўжо бачылі, дзецям зусім не займацца ёю. З гэтага часу Астап пачаў з нязвычайнаю старанлівасьцю сядзець за ныткаю кнігаю і хутка стаў побач з лепшымі. Тагочасны род навукі страшэнна разыходзіўся з характарам жыцьця: гэтыя схолястычныя, граматычныя, рыторычныя і лёгічныя тонкасьці рашуча не дакраналіся да часу, ніколі не датарноўваліся і не паўтараліся ў жыцьці. Тыя, хто вучыўся іх, ні да чаго не маглі прывязаць свае веды, хоць-бы нават меней схолястычнае. Самыя тагочасныя вучоныя больш за іншых былі невукі, таму што