Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пачуўшы на сабе дваццацёхпудовае бярэмя, таму што Тарас быў над’звычайна цяжкі і тоўсты.

Калі ўбачыла маці, што ўжо і сыны яе селі на коні, яна кінулася да меншага, у якога ў рысах твару выказвалася болей нейкай далікатнасьці; яна схапіла яго за стрэмя, яна прыліпла да сядла, яго і, з роспачу ў вачох, не выпушчала яго з рук сваіх. Два дужыя казакі ўзялі яе асьцярожненька і аднясьлі ў хату. Але калі выехалі яны за вароты, з усёю лёгкасьцю дзікае казы, нязгоднай з яе гадамі, выбегла яна за вароты, з незразумелаю сілаю спыніла каня і абняла аднаго з сыноў з нейкаю шалёнаю, бясчулаю гарачнасьцю. Яе ізноў адвялі.

Маладыя казакі ехалі сумна і стрымлівалі сьлёзы баючыся бацькі, які, з свайго боку, быў таксама крыху засмучаны, хоць і стараўся гэтага не паказваць. Дзень быў шэры; зяленіва блішчала зырка; птушкі шчабяталі неяк у разлад. Яны, адехаўшы, азірнуліся назад: хутар іх як быццам праваліўся ў зямлю, толькі відаць было над зямлёю два коміны скромнае іхняе хаты ды вярхі дрэваў, па сукох якіх яны лазілі, як вавёркі; яшчэ слаўся перад імі той луг, па якім яны маглі прыпомніць усю гісторыю свайго жыцьця, ад гадоў, калі чакалі ў ім чорнабрывае казачкі, баязьліва пералятаўшай праз яго сваімі сьвежымі, хіжымі нагамі. Вось ужо адзін толькі коварат над калодзежам, з прывязаным угары колам ад воза, адзінотна стырчыць у небе; ужо раўніна, якую яны праехалі, здаецца здалёк гарою і ўсё сабою закрыла. — Бывайце і дзяцінства, і гульні, і ўсё, і ўсё!


ІІ

Усе тры коньнікі ехалі маўкліва. Стары Тарас думаў аб даўным: перад ім праходзіла яго моладасьць, яго гады, яго прайшоўшыя гады, аб якіх заўсёды плача казак, які хацеў-бы, каб