Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/143

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

глядзяць, калупаючы пальцам у сваім носе. На пярэднім пляне, каля самых вусачоў, складаўшых гарадзкую гвардыю, стаяў малады шляхціч, ці здаваўшыся шляхцічам, у вайсковай вопратцы, які апрануў на сябе літаральна ўсё, што толькі ў яго было, так што ў яго на кватэры заставалася толькі зусім падраная сарочка ды старыя боты. Два ланцужкі адзін паверх другога, віселі ў яго на шыі з нейкім дукатам. Ён стаяў з каханкаю сваёю, Юзысяю, і бесьперастанку аглядваўся, каб хто-нібудзь не запэцкаў яе шаўковае вопраткі. Ён ёй растлумачыў дасканальна ўсё, так што ўжо рашуча ня можна было нічога дадаць: — „Вось гэта, душачка Юзыся, — казаў ён, — увесь народ, што вы бачыце, прыйшоў дзеля таго, каб паглядзець, як будуць казьніць праступнікаў. А вось той, душачка, што вы бачыце, трымае ў рухах сякеру і іншыя інструмэнты; гэта кат, і ён будзе казьніць. І як пачне калесаваць ды іншыя рабіць мукі, дык праступнік яшчэ будзе жывы; а як адсякуць галаву, дык ён душачка зараз-жа і памрэ. Раней будзе крычаць і варушыцца, але як толькі адсякуць галаву, тады яму ня можна будзе ні крычаць, ні есьці, ні піць, таму што ў яго, душачка ня будзе ўжо больш галавы.“ І Юзыся ўсё гэта слухала з страхам і цікавасьцю. Стрэхі дамоў былі ўсеяны народам. З слухавых вокнаў выглядалі вельмі дзіўныя морды ў вусох і ў нечым падобным да чэпчыкаў. На бальконах, пад бальдахінамі, сядзела арыстакрацтва. Харошанькая ручка расьсьмяянае, блішчэўшае, як белы цукер, панны трымалася за паруччы. Яснавяльможныя паны, даволі тугія, пазіралі з важным выглядам. Халоп, у блішчастай вопратцы, з адкіднымі назад рукавамі, разносіў тут-жа рознае піцьцё і страву. Часта баламутка з чорнымі вачыма, схапіўшы сьветлаю ручкаю сваёю пірожнае і фрукты, кідала ў народ. Натаўп галодных рыцараў падстаўляў на падхоп свае шапкі, і які-нібудзь высокі шляхціч, высунуўшыся з натаўпу сваёю галавою, у палінялым чырвоным