Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/142

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзям! Сто чырвонцаў за тое толькі, што прагнаў нас! А наш брат: яму і пэйсыкі абарвуць, і з морды зробяць гэткае, што і глядзець ня можна, а ніхто ня дасьць сту чырвоных. О, Божа мой! Божа міласэрны!

Але няўдача гэтая куды болей мела ўплыву на Бульбу: яна выказвалася пажыраўшым полымем у яго вачох.

— Пайдзем! — сказаў ён раптам, як-бы страсянуўшыся: — пайдзем на пляц. Я хачу паглядзець, як яго будуць мучыць.

— Ой, пане! чаго хадзіць? Гэта-ж нам гэтым не памагчы ўжо.

— Хадзем! — упорліва сказаў Бульба, і жыд, як нянька, уздыхаючы, павалокся сьледам за ім.

Пляц, на якім павінна была адбывацца кара, ня трудна было адшукаць: народ валіў туды з усіх бакоў. У тагочасны грубы век гэта складала адно з найцікавейшых дзіваў ня толькі для чэрні, але і для вышэйшых клясаў. Вялікі лік староцяў, самых набожных, вялікі лік маладых дзяўчат і жанчын, самых трусьлівых, якім пасьля ўсю ноч прыдаваліся скрываўленыя трупы, якія крычалі зо сну гэтак голасна, як толькі можа крыкнуць п’яны гусар, не прапушчалі, аднак-жа выпадку пацікавіцца. — Ах, якая мука — крычалі з іх шмат якія з гістэрычнаю трасцаю, затуляючы вочы і адварочваючыся, аднак-жа прастойвалі іншы раз даволі часу. Іншы, і рот разявіўшы, і рукі выцягнуўшы ўперад, хацеў-бы залезьці ўсім і на галовы, каб адтуль паглядзець лепей. З натаўпу вузкіх, невялічкіх і звычайных галоваў высоўваў свой тоўсты твар мясьнік, сачыў увесь працэс з выглядам знаўцы і гаварыў аднаскладовымі словамі з збраявым майстрам, якога называў кумам, таму што ў сьвяточны дзень напіваўся з ім у адным шынку. Іншыя разважалі з жарам, другія нават трымалі заклад; але большая часьць была гэткіх, якія на ўвесь сьвет і на ўсё, што ні здараецца ў сьвеце,