Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/141

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Расказвай сабе!.. І гайдук ужо разявіў быў шырокі рот свой, каб крыкнуць.

— Ваша каралеўская вялічнасьць! Маўчэце! маўчэце, у імя Бога! — закрычаў Янкель. — Маўчэце! Мы ўжо вам за гэта заплацім так, як яшчэ ніколі ня бачылі: мы дамо вам два залагыя чырвонцы.

— Эгэ! два чырвонцы! Два чырвонцы мне нішто: я цыруліку даю два чырвонцы за тое, каб мне толькі палавіну барады выгаліў. Сто чырвоных давай, жыдзе! Тут гайдук закруціў верхнія вусы. — А як не дасі сто чырвоных, дык зараз закрычу!

— І нашто-ж бы гэтак шмат? — бядуючы сказаў зьбялеўшы жыд, разьвязваючы раменны капшук свой; але ён шчасьлівы быў, што ў яго капшуку ня было больш і што гайдук далей сту ня ў меў лічыць.

— Пане, пане! хадзем хутчэй! Бачыце, які тут нядобры народ! — сказаў Янкель, заўважыўшы, што гайдук перабіраў на руцэ грошы, як быццам шкадуючы таго, што не запрасіў болей.

— Што-ж ты, чортаў гайдук, — сказаў Бульба, — грошы ўзяў, а паказаць і ня думаеш? Не, ты павінен паказаць. Ужо калі грошы атрымаў, дык ты ня маеш права цяпер адмовіць.

— Ідзеце, ідзеце да дзьябла! а не — дык я зараз-жа дам ведаць, і вас тут… Нясеце хутчэй ногі, кажу я вам!

— Пане, пане! пайдзем, далібог, пайдзем! Цур ім! Хай ім прысьніцца гэткае, што пляваць трэба, — крычаў бедны Янкель.

Бульба памалу, спусьціўшы галаву, адвярнуўся і йшоў назад, прасьледаваны дакорамі Янкеля, якога еў сум пры думцы аб дарма згубленых чырвонцах.

— І нашто-ж бы чапаць! Хай-бы, сабака, лаяўся! Гэта ўжо такі народ, што ня можа ня лаяцца! Ох, вэй мір, якое шчасьце пасылае Бог лю-