Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

непрыярелю ўбачыць паменшаньне ў казацкім войску. Пасьля ўсе пайшлі па курэнях палуднаваць.

Па палудні ўсе, перад якімі была дарога, ляглі адпачываць і спалі моцна і доўгім сном, як быццам чуючы, што мо’ апошняга сну давядзецца ім пакаштаваць на гэткай волі. Спалі да самага заходу сонца; а як зайшло сонца і крыку сьцямнела, пачалі шмараваць вазы. Зрыхтаваўшыся, пусьцілі наперад вазы, а самі, пашапкаваўшыся яшчэ раз з таварышамі, ціха пайшлі сьледам за вазамі; коньніца стройна, бяз покрыку і посьвісту на коні, крыху затупацела сьледам за пешымі, і хутка ўжо іх ня відаць было ў цемнаце. Глуха аддаваўся толькі конскі тупат ды скрыпеньне іншага кола, якое яшчэ не разыйшлося, або ня было добра пашмарована праз начную цемру.

Доўга яшчэ тыя, што заставаліся, таварышы махалі ім здалёку рукамі, хоць ня было нічога відаць. А калі зыйшлі і вярнуліся да сваіх месцаў, калі ўбачылі пры высьветленых ясна зорах, што палавіны вазоў ужо ня было на месцы, што шмат-шмат якіх няма, дык нявесела зрабілася ў кожнага на сэрцы, і ўсе задумаліся мімаволі, спусьціўшы ў зямлю гульлівыя свае галовы.

Тарас бачыў, як сумныя зрабіліся казацкія рады і як сум, няпрыстойны адважнаму, пачаў ціха абнімаць казацкія галовы, але маўчаў: ён хацеў даць час усяму, каб прывыклі яны да тугі, наведзенае разьвітаньнем з таварышамі. А тым часам у цішыні рыхтаваўся разам і раптам збудзіць іх усіх, гікнуўшы паказацку, каб ізноў і з большаю сілаю, чымсь раней, вярнулася бадзёрнасьць кожнаму ў душу, на што здольна адна толькі славянская парода, шырокая, магутная парода, перад іншымі, як мора перад мелкаводнымі рэкамі; калі час бурны, дык усё перавяртаецца яно ў рэў і гром, хвалюючы і паднімаючы валы, як не