Старонка:Тарас Бульба (1929).pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

астравох, каб не давялося татарыну знайсьці яго, калі-б, у выпадку няшчасьця, удалося яму напасьць зьнянацку на Сечу; але трудна было-б татарыну знайсьці яго, таму што і сам гаспадар ужо пачаў забываць, у якім месцы закапаў яго. Гэткія вось былі казакі, захацеўшыя застацца і ад’імсьціць ляхам за верных таварышоў і за Хрыстову веру! Стары казак Баўдзюг захацеў таксама застацца з імі, сказаўшы: — „Цяпер ня гэткія мае гады, каб ганяцца за татарамі, а тут ёсьць месца, дзе спачыць добраю казацкаю сьмерцю. Даўно ўжо прасіў я ў Бога, каб калі прыдзецца кончыць жыцьцё, дык каб канчаць яго на вайне за сьвятую і хрысьціянскую справу. Гэтак яно і сталася. Слаўнейшага канца ўжо ня будзе ў іншым месцы для старога казака.“

Калі адлучыліся ўсе і сталі на два бакі ў два рады курэнямі, дык кашавы прайшоў паміж радамі і сказаў:

— А што, панове-братове, здаволены адна старана другою?

— Усе здаволены, бацька! — адказвалі казакі.

— Ну, дык пацалуйцеся-ж і дайце адзін аднаму разьвітаньне, таму што, Бог ведае, ці давядзецца ў жыцьці яшчэ ўбачыцца. Слухайце свайго атамана, а спаўняйце тое, што самі ведаеце: самі ведаеце, што загадвае казацкі гонар.

І ўсе казакі, колькі іх ні было, перацалаваліся паміж сабою. Пачалі першыя атаманы, і пагладзіўшы рукою сівыя вусы свае, пацалаваліся накрыж і пасьля ўзяліся за рукі і моцна трымалі рукі; хаеў адзін у другога спытацца: „Што, пане-браце, убачымся, ці ня ўбачымся?“ дый ня спыталіся, замоўклі, — і задумаліся абедзьве сівыя галовы. А казакі ўсе да аднаго разьвітваліся, ведаючы, што шмат будзе працы і тым і гэтым; але не павяршылі, аднак, зараз-жа разлучыцца, а павяршылі дачакацца цёмнае начное пары, каб ня даць