Перайсці да зместу

Старонка:Танзілія (1927).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

галасы і пахі, якія лавіла вушамі і носам, нібы лясны зьвер.

У таемнай сымфоніі лясных галасоў яна орыентавалася, як-бы разблытваючы маток нітак: скрып дрэва аб дрэва, шуршаньне лісьцяў, рогат савы хруст упаўшай галінкі і розныя іншыя гукі.

У зьліваньні ў адно лясных пахаў ветрык паднасіў іх да яе носу кавалачкамі: дурманячы пах сьвежай бярозкі, прэласьць падасінавікаў, саладкаватае гнільлё струхлеўшага карча, сьвежы пах дарожнага жвіру, зьмешаны з конскім гноем, хмельнасьць асінавага соку і агульную лясную пахучую вільгаць ад гніцьця розных траў, чароцін і аіру.

Жыўшы ў адзіноце, яна міжвольна прывыкла разьбірацца ва ўсім гэтым у некалькі стопняў болей за тых сялян, якія знаходзяцца ў вялікіх вёсках.

З мужам жыцьцё яе горшылася з кожным годам. І яна з кожным годам усё болей углыблялася сама ў сябе і жыла сваімі думкамі, ня гледзячы на тое, што ў хаце дзень-у-дзень мітусілася і варушылася ад людзей.

Яе муж Мунька вырабляў аўчыны і да гэтага яшчэ займаўся вырабам і продажам самагону. Абавязак яе, Танзіліі, быў — клапаціцца пры гасьцёх, якія ў іх-жа хаце і пілі. Яна павінна была падаваць к сталу гарэлку і закуску, а галоўным чынам, прывабліваць сваёй постацьцю і ласкавасьцю гасьцей — вясковых людзей.

Гэта была гандлёвая справа. Мунька меў грашавы прыбытак. Ні Алах ні Магамэт супроць гэтага нічога