Перайсці да зместу

Старонка:Танзілія (1927).pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

расьцілалі перад імі на шырокіх саматканах Творчасьці, тыя орнамэнты-дэсэны, якія ткалі з шоўкавых нітак-гукаў пальцы славутнага Музыкі, сына сінягрывага Нёмну.

У сэрцы Скрыпкі праменілася многаструннае хараство нашай зямлі. Яно хавала ў сабе сонечна-месячныя скарбы старасьвецкай і маладой Белай Русі: сумныя трэлі хлапцоўскай жалейкі, бяроставыя гукі пастырскай трубы, гульлівыя водгукі дуды-весялухі, гучныя сьмехазыкі сталёва-струнных цымбал, працяглыя стогны ціхаграйнай леры, русальныя сьпевы сінявокіх дзяўчат і ўсе радасьці-смуткі ратая-волата.

Музыка, сын сінягрывага Нёмну, вандраваў па роднай зямлі ад поля да поля і сеяў вакол тыя „песьні жальбы“, якія вякамі жылі ў грудзёх ратаёў.

— Гэта-ж ён нашыя простыя песьні грае! А скрыпка якраз чалавечым голасам гавора! Слухайце, як яна плача!

Так гаварылі людзі і пачалі зьбірацца грамадамі вакол Музыкі, непакоячыся, нібы бор пад ветрам. Людзі лавілі, як жабракі дукаты, кожны водгук струны, кожны подых пявучай скрыпкі.

— Небясьпечны Музыка, — казалі царскія слугі, — ён усіх мужыкоў збунтуе!

І царскія слугі пасадзілі Музыку ў цямніцу.

— Жыве народ — будзе жыць і яго песьня аб волі. А калі жыве песьня аб волі, дык і воля закрасуе на зямлі! — цешыў сябе Музыка, паглядаючы праз