Перайсці да зместу

Старонка:Танзілія (1927).pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жалезныя краты ў блакітную плямінку неба, тулячы да сваіх грудзей скрыпку-вяшчуньню.

Адарваны ад гаротных братоў, ад дзіўнаграйных абшараў замілаваных даляў, Музыка бачыў у думках сваіх „Родныя зьявы“ — малюнкі дзіцячых гадоў, бачыў жыва ўсё ад сонечнай усьмешкі вясковай маладухі да апошняй драбнюткай пясчынкі на прызьбе — і пачынаў граць…


Брылі-блыталіся гады. То купальскімі русалкамі купаліся ў мядоваросных лугох Беларусі. То валакліся марудна, як запрацаваныя быкі пад ярмом на цьвёрдым дзірване. То насіліся лёгкім ветрам, нібы чаўны на грудзёх Нёмну. То імчаліся ўдаль, як агнёвыя коні на вулканістых стромкіх гарах.

Гады мяняліся хутка. Быццам дзіцё пералістоўвала казку з каляровымі малюнкамі.

А ці ў гэтых гадох не пляліся, як вянкі з васількоў, „Казкі жыцьця“ нашага народу?

У гэты час Музыка ўжо вольна вандраваў па „Новай зямлі“, не адзін, а з дзіцём сваёй скрыпкі — „Сымонам Музыкай“. Пазіраючы ў далячыню, сын сінягрывага Нёмну ўспамінаў кожны куток „Палескай глушы“. Багата была успамінамі юнацкіх гадоў душа Музыкі. Яны песьціліся ў яго сэрцы, насіліся пад небам яго думак, нібы жаўранкі над сьвежай ральлёй. Яны клікалі-вабілі да сябе, як цень дуба ў гарачы летні поўдзень. Яны былі цікавы тым, што ўжо ні-