Перайсці да зместу

Старонка:Танзілія (1927).pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Так скажа пажылы чалавек дакорлівым і ціхім голасам, каб хворы не прачнуўся…

Сонечны прамень праскочыў каля вачэй гэтага чалавека. Вось ён жыва міргнуў імі… во, во гаварыць пачынае…

Старая спалохалася. Кніжкі высьлізнуліся з яе старых пальцаў, шлёпнуліся на зямлю, нібы дзіцё з неасьцярожных рук, і як-бы закрычалі ад болю папяровым голасам.

Сын прачнуўся. Толькі цяпер старая ўспомніла, што таго пажылага чалавека няма чаго баяцца, бо ён намалёваны на паперы. Вось кепская памяць… Нават забылася, як завецца гэты намалёваны чалавек.

Здаецца, Ле… Ле… Лена…

Спыняцца доўга над гэтым старая не магла, бо сын прасіў піць. Аднак, яна зьбянтэжылася, баючыся, каб сын ня ўгледзеў кніжак. Прысела на месцы і прыкрыла іх падолам. Выцягнула руку да глінянага жбана з вадою і падала сыну да губ.

Арнаут са смагай глытаў халодную ваду.

Старая зацікавілася тым, як вада пералівалася ў гарляку сына. Гарляк хадзіў хадыром уверх і уніз, і вада лілася ў нутро праз горла булькаючы, як у мёртвую пасудзіну.

Старой зрабілася няпрыемна ад гэтага. Яна са страхам адарвала жбан ад губ сына. Пасьля гэтага яна паправіла падушку пад яго галавой, палажыла яго тварам да сьцяны і, аглядаючыся, як праступ-