Гэта старонка не была вычытаная
Праз жалезныя краты ўглядаецца месяц. Цень кратаў кладзецца, нібы пляцёнка з лучын, на застыўшы скорчаны труп старога селяніна.
На дварэ зацягвае выцьцё тоненькімі жаласьлівымі ноткамі калматы Лыска. У яго вачох адбіваецца колер жоўтага месяца.