Перайсці да зместу

Старонка:Танзілія (1927).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Працяглы, жудасны лямант з суседняга пакою праскочыў праз сьцены, узбудзіў Барташука і вохканьнем завандраваў у месячныя кроплі летняй ночы.

Гэта войкала дачка Барташука.

„Яе цяпер гвалцяць“… — пранеслася маланкай у мазгох старога.

Лямант раптам сьціх.

„Ёй заткнулі рот анучай“ — здагадаўся бацька.

„Анучай з яе парваных вопратак“… — мільганула далей думка, бо ён чуў шорах, нібы тканіна рвалася.

Можа здалося яму — ён чуў сапеньне, хрыпеньне жандара…

Стары хацеў рвануцца з месца — ня мог, вельмі аслабеў. Хацеў крыкнуць голасна, каб увесь сьвет пачуў — хрыпоты і бульканьне рваліся з яго акрываўленых губ.

„Далей не магу цярпець, скажу, дзе сын“, — падумаў стары. „Не, не скажу!“ і самому сабе зрабіўся ён агідным за такія думкі. „Сын павінен адамсьціць за бацьку, за сястру, за вёску“…

Барташук ляжаў у забыцьці. Лёгка было на душы. Прыемная цяплынь ахапіла ўсё цела. Толькі нейкія надакучлівыя мухі лезьлі ў ноздры, у рот, у вочы, казыталі праз меру.

Мо‘ яму гэта здавалася?

Сьмешныя песьні сьпяваў Барташук. Усе на адзін лад. Адны і тыя самыя словы:

— „Powiedź, dzie jest twoj syn?“

Можа гэта здавалася Барташуку?