Перайсці да зместу

Старонка:Танзілія (1927).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Powiedź, dzie jest twój syn? — чуе ён галасы над сабой, як-бы з няведамай далячыні.

Постаць сына зьнікла.

Перад вачыма растуць зялёныя кругі, вырастаюць у вялізныя абручы, у скручаных баранкамі вужакаў, коцяцца ціха па падлозе.

Вялікая роспач ахапляе Барташука:

Прапаў сын…

Якія тут добрыя людзі! — занепакоіліся аб яго сыне…

Яму пачынае здавацца, што сам ён, бацька, забіў яго забіў сына роднага. Жудасьць напала на Барташука. Вочы вылезьлі на лоб. У галаве горача стала…

Барташука аблілі халоднай вадой, поўнае вядро вылілі на яго. Ён ляжаў распластаны на падлозе ў лужыне крыві і вады, дрыжучы ўсім целам.

Над ім стаялі ўспацеўшыя, разгарачаныя жандары і шапталіся паміж сабою:

— Жывуч, падла!

Як санітары, жандары паднялі Барташука з падлогі, паставілі на ногі і рупліва пачалі зрываць з яго вопраткі.

Стары тарашчыў у сьцяну крывёй аблітыя вочы і апухшымі губамі мармытаў:

— Браточкі… браточкі…

Ён гаварыў гэта не да жандараў, бо на іх не глядзеў, а як-бы да людзей усяго сьвету гаварыў.

— Ціха, хамская костка! — крыкнуў старшы жандар, будзем біць вас, пакуль усе зробіцеся бандытамі!