Перайсці да зместу

Старонка:Танзілія (1927).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

POWIEDŹ, DZIE JEST TWÓJ SYN?

— Powiedź, dzie jest twój syn?[1]

Ужо другі дзень гэтыя словы зьвіняць у вушох старога Барташука на розныя лады. Гэтае запытаньне перакруціла, перавярнула ўсё яго жыцьцё, скромсала на шматы тую магчымую лагоднасьць і той дабрабыт, якія так-сяк існавалі ў яго хаце, у яго вёсцы пад уладай польскай шляхты.

Маленькі сухенькі дзядок Барташук прывык шмат да чаго, прывык асьцерагацца лішняе слова казаць, бо шляхта мела шмат вушэй: польскі настаўнік, ксёндз, поп, поліцыянт, асаднік і іншыя шпікі лавілі кожнае слова яго „бунтарскай“ сям‘і.

— Powiedź, dzie jest twój syn?

Сын Барташука, восемнаццацігадовы Язэп, зьнік пасьля таго, як знашлі каля іхняй вёскі на полі між дзьвюх крушняў забітага польскага жандара. Жандара Янэка ведала ўся ваколіца як дзікага ката, які

  1. Кажы, дзе твой сын?