Перайсці да зместу

Старонка:Танзілія (1927).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чыцьашалеўшай перарэзаць яму горла цяпер? Ён заплюснуў вочы, каб яна думала, што сьпіць, і ўкрадкам пазіраў, што яна будзе рабіць далей.

У хаце яшчэ болей разьвіднелася.

Танзілія абкруціла трупік хусткай, прытуліла да грудзей, шэпчучы пры гэтым такім пяшчотным голасам, ад якога ў грудзёх у Мунькі нешта гарачым комам душыла:

— Мой каток… Мая плотачка… Мая птушачка…

Пасьля падняла трупік уверх і кволым-салодкім голасам з дзіўна-ласкавай усьмешкай, якая азарыла ўвесь яе твар, казала:

— Высока, высока расьці будзеш…

Адчыніла адной рукой дзьверы і вышла з хаты.

Мунька пачаў зноў тузгацца, тармашыцца. Вяроўка да крыві рэзала рукі, аднак яму ўдалося прыпадняцца да вакна.

Шэрань апрануў дрэвы ў белы лябяжы пух. Чорнымі плямінамі ў нябёснай сіняве вызначаліся вароны. Яны цэлымі плоймамі луналі над лесам, шырока растапырыўшы крыльлі.

Танзілія ішла дарогай, хістаючыся ад слабасьці, асьцярожна тулячы да грудзей сваё няжывое дзіцё, абкручанае хусткай.

Пад яе нагамі зьвінеў, як шкло, тоненькі лядок.

7-8-XI — 1926 г. Менск.