Абодва ў адзін міг спынілі барацьбу. Дзікі крык страшнага адчаю вырваўся з грудзей кабеты. Яна падняла дзіцё.
У гэты самы час Мунька схваціў вяроўку і крыкнуў:
— Кінь, сьцерва, дзіцё, бо ўсё роўна свіньням аддам!
Пры гэтым ён вырваў з яе рук яшчэ цёплы трупік і храснуў ім аб дзьверы. На дзьвярох асталася чырвоная, мокрая пляма, а трупік шлёпнуўся на падлогу.
Танзілія зарагатала такім дзікім сьмехам, ад якога валасы на галаве дыбам падняліся ў Мунькі і мурашкі пабеглі па сьпіне. Ён цяжка сапеў, са страхам пазіраючы на жонку, якая марматала:
— Глядзі, ты майму сыночку носік расквасіў!
Пры гэтым Танзілія схваціла нож са стала і кінулася на мужа, але сілы яе ўжо аслаблі, і яму лёгка ўдалася зьвязаць яе вяроўкай і палажыць на ложка.
У хаце раптам зрабілася ціха.
З запэцканым у крывы тварам Мунька хадзіў па хаце і наводзіў парадкі. Трупік яшчэ ляжаў на падлозе. Мунька чамусьці накінуў на яго хустку жонкі і сеў пры стале.
Танзілія на ложку зьвязаная як-бы дрымала, ці мо‘ так вочы былі зажмураны.
Доўга думаў Мунька, ад каго-б магло быць дзіцё. Пералічаў усіх суседзяў. Нарэшце, адзервянеў се-