Перайсці да зместу

Старонка:Танзілія (1927).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ды сапраўды, яна яшчэ дзяўчына…

Часта босымі нагамі яна душыла жорсткі жвір на дарозе, як хадзіла па справах у суседнюю вёску, думала-думала:

„Якім павінен „ён“ быць?“

Каб выклікаць „яго“ постаць, яна засьпявала самую замілаваную дзявочую песьню, якую навучылася ад сялянскіх дзяўчат:

Ой пайду я лугам-лугам,
Дзе мой мілы арэ плугам…

Пошчакі яе голасу сыпаліся па лесе. Быў гарачы дзень, вялікая сьпякота. Сонца стаяла румяным блінам сярод неба. Пякло шыю, лоб, а ва ўсім целе расьцякалася салодкая млявасьць ад свайго ўласнага голасу, які зьвінеў вакол і насіў Танзілію на нейкіх нявідочных крыльлях увысь, у празрыстыя бязбрэжніцы-блакіты.

Жыцьцё ў лесе кіпела — ад маленькай кузуркі да вялікшага сталетняга дубу. І як шанавала Танзілія гэтае жыцьцё! Па дарозе старалася не стаптаць ніводнай былінкі, не наступаць на якую мурашку ці на закарузлы грыбок. А ў хвалях песьні не давала ёй супакою пытаньне:

— Якім павінен „ён“ быць?

У паветры мітусіліся рознакаляровыя матылькі, залацістыя мушкі. Пахі розных траў і кветак зьмяшаліся ў нейкае хмельнае пітво, якім было напоўнена