Перайсці да зместу

Старонка:Танзілія (1927).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

проста жаночыя хітрыкі, якія самі сабою выплылі цяпер наверх. Яна сама гэтага мо‘ не разумела.

Каб здавольваць Муньку, яна пачала болей пільна і старанна выконваць сваю ролю пры гасьцёх у прывабліваньні сваёй асобай.

Мунька быў вельмі здаволены вялікай пераменай у сваёй жонкі. Кончыліся сваркі і страшункі, што пойдзе скардзіцца на мужа ў сельсавет.

Танзіліі трэба было заслужыць у мужа даверра ў тым, што яна клапаціцца аб яго інтарэсах, што яна стараецца сваёй кемнасьцю і спрытам павялічыць іх багацьце. Ёй трэба было, каб муж, давяраючы ёй, як найменей за ёю сачыў. Яна выконвала ролю прыгожай гаспадыні перад гасьцьмі дасканала: ні замала, ні замнога. Усё было ў меру. Муж ня мог пакрыўдзіцца, што Танзілія захопліваецца шчыра кім-колечы з гасьцей, якіх яна, аднак, трымала ў вечным агні сваёй прыгожай постаці і твару. Госьці заказвалі бутэльку за бутэлькай. Гандаль ішоў добра. У хаце быў рай.

Так цягнулася некалькі дзён, аж пакуль Мунька зусім кінуў на яе ўсю справу ў хаце, а сам клапаціўся на дзядзінцы каля будынкаў, альбо ў лесе ў сакрэтным месцы самагонку гнаў.


Сам лёс падсунуў Танзіліі ролю прывабнай гаспадыні. Тут ёй якраз і месца падшукаць „яго“ — ад каго яна павінна стаць маткай. Выбар вялікі. Розныя людзі бываюць штодня — і сяляне сярэдніх гадоў,