Перайсці да зместу

Старонка:Танзілія (1927).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Часам Зося ёй нешта вельмі цікавае і патаемнае на вуха шапаціць.

Адскаквае Танзілія, палохаецца, чырванее і кажа:

— Гэта-ж грэх, вялікі грэх… Мунька ў магілу мяне ўвагоніць разам з дзіцёнкам маім.

— Ха-ха-ха! — сьмяецца галодная Зося сытым сьмехам, — ха-ха-ха!

Блішчаць яе гульлівыя вочы. Кусткі маршчынак вакол іх глыбеюць. Пажоўклым блескам мільгаюць яе рэдкія, даўгаватыя зубы.

— Ха-ха-ха! Хадзі яшчэ нешта на вуха шапну!

— Шу-шу-шу! Шу-шу-шу! — шэпча Зося і жмурыцца, як кот; хітра-вясёлыя вочы яе брызгаюць блакітнымі іскрамі. Танзілія палохаецца, адскаквае, але вуха само цягнецца да Зосіных губ…

Надта ўжо вабнае Зося гавора. Пячэцца твар Танзіліі ад гэтых слоў, соладзь праймае ўсё цела. Вуха гарыць, як-бы накальваецца на агні.

— Дурненькая! Твой Мунька і ведаць ня будзе, падумае, што яго роднае дзіця.

— Ідзі да д‘ябла! — злуецца Танзілія. Губы яе дрыжаць, як макавыя лісткі. Яна адскаквае ад Зосі.


Танзілія спалохалася Зосіных слоў не дзеля таго, што яны неспадзяваныя, новыя, але ў іх яна якраз пачула водгаласак сваіх уласных думак. У Зосіных словах яна якраз знайшла пацьвярджэньне i падтакваньне сваіх захованых лятуценьняў. Зося толькі як-бы выцягнула іх наверх з глыбокага дна Танзі-