Старонка:Таварыства філёматаў.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

-польску ўсё гавораць; кепска нашай мове! Можа ім вушы ка­зёл бэкам як сьвідруець. Але для добрай волі пан нам то даруець". Тут сказана „паруску", хаця весь твор беларусі— гэта чыста народнае ўжываньне больш кароткага выразу (як і ў Скарыны, Цяпінскага ды іншых нашых старых пісьменьні­каў). Расійскаю мову, зразумела, назвалі-б „маскоўскаю".

Мы ўсё-ткі павінны зазначыць, што сьпічак філёмацкага аружжа накіраваны на ўсход дзеля барацьбы проціў царскае Расіі. Адносна-ж Польшчы філёматы маюць памылковае ўяў­леньне. Ягелёнская Рэч Паспалітая здаецца ім краінаю, дзе нацыі жылі, як вольныя з вольнымі ды роўныя з роўнымі. Зразумела, гэта памылка. Нават у самыя лепшыя часы пана­ваньня дому Ягелёнаў адчувалася няроўнапраўнасьць нават нацый, не гаворачы ўжо аб станах.

У вершы Чачота „Над могілкамі французаў" гэтыя вай­скоўцы з арміі Наполеона ўяўляюцца, як абаронцы вольнасьці нашага краю, хаця, бясспрэчна, тут было ўпрост змаганьне двох імпэрыялізмаў, аднолькава шкодных для беларуса.

Часам падобныя неразважныя імкненьні прыводзяць Ча­чота да недарэчнасьці, да бязьлепіцы: у вершы „Тыртэй" ён праслаўляе спартанцаў, як барацьбітоў за нацыянальную сва­боду (алегорычна, іншасказна разумеючы пад імі сваіх земля­коў, якія павінны змагацца з расійскім дэспатызмам). Але... горкая высьмешка лёсу: гаворачы (радок 109), што „Мэсына" ня вырве любае вольнасьці ў спартанцаў", Чачот забыўся на неабходнасьць зазірнуць у кніжкі па гісторыі Грэцыі ды не заўважыў... дэспотызму і тыраніі спартанцаў. Гэта-ж былі са­праўдныя імпэрыялістыя старога часу. Ня мэсэнцы, а яны былі ўцекачамі. Мэсэнцы-ж толькі паўставалі проціў прыгоннага, ілёцкага рэжыму, у якім іх трымалі спартанцы. Такім парадкам, Чачот, сам ня ведаючы таго, стаўся сапраўдным Тыртэям— бардам ваяўнічага імпэрыялізму. Наогул, змагаючыся з расій­скім дэспотызмам, філёматы забыліся на самаўладзтва поль­скае шляхты, якое было амаль што нагэтулькі-ж тыранічнае, як і царызм.

Уяўляючы сабе старую Рэч Паспалітую, як краіну рэлі­гійнае талерантнасьці (што правільна, як заўважыў яшчэ То­дар Еўлашэўскі, толькі для даволі абмежаванага кругабегу часу), філёматы й самі пачынаюць барацьбы з клерыкалізмам