Старонка:Таварыства філёматаў.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ды з рэлігійным фанатызмам. На свой бок яны перацягваюць нават двух ксяндзоў: Дзяніса Хлявінскага ды Мацея Баровіча.

Антыклерыкальнае змаганьне ідзе рознымі спосабамі.

Папершае, Адам Міцкевіч пераклаў на польскую мову кавалак з „Орлеанскае Дзевы" Вольтэра (пятую песьню), дзе апісваюцца прыгоды манаха Бурды ў пекле. Там манах бачыць Константына Вялікага, Хлодвіга і нават сьвятога Дамініка. Яны мучацца ў пекле за сваю лютасьць, акрутнасьць, а апош­ні, у частковасьці, за прасьледваньне гэрэтыкыў—альбі­гойцаў.

Далей, у іншым творы „Паня Анеля“ Міцкевіч высьмей­вае дэвотак, якія пад уданаю пабожнасьцю хаваюць нічым ня стрыманую распусту, бязьмежную юрлівасьць.

Ян Чачот у сваім сцэнічным творы Apollo po koledze вус­намі музы Каліопы гаворыць наступнае: „Я ўжо абміну кры­жовыя паходы, да якіх намаўлялі манахі, наварачваньне бяздольных інкаў цаною праліцьця крыві... Цэлы сьвет, як сту­дэнт пад паказкаю Лёёлі, стагнаў, бядак... шмат вякоў пражыў сьвет, пакуль даведаўся аб мэце рэлігіі" (радкі 111 —116)[1]. „А ўсё гэты натоўп, які гадуецца мясам сваіх авечак!" (ра­док 127).

Гэты твор наогул цікавы. У ім ёсьць, хаця і ў малой меры, нешта супольнае з „Энэідаю навыварат" ды з пазьней­ шым „Тарасам на Парнасе". Справа ў тым, што аўтар замах­ваецца ня толькі на клерыкалізм, але адначасна з тым і на псэўдаклясыцызм. Аполён Мэркуры ды музы ходзяць на каля­дах з павіншаваньнем. Аполён—апрануты ксяндзом, Мэркуры—арганістам, музы—у якасьці хору ды музыкаў. Яны ўжо ду­маюць, што няма сэнсу „гневацца на тлустых папоў" (gniewem sie srozyc nate tluste popy. Радок 146), усё роўна нельга „ажы­віць дурных манашак або дурных манахаў, гэтыя каркі, налі­тыя салам, і салам напоўненыя галовы" (радкі 5 і 6).

Можна, аднак-жа, пайсьці па хатах з калядзкімі песьнямі правесьці вясёла час і назьбіраць каўбасаў ды іншых пры-

  1. Інкі—амэрыканскае племя высока-культурнае, якое гішпанцы, нава­рочваючы гвалтам у каталіцтва, амаль што саўсім зьнішчылі. Ігнат Лёеля (Jnigo Loyola)—каталіцкі сьвяты, які залажыў закон езуіцкі (Societas Jesu). Давотка—пабожная кабета, больш, аднак, прыхільная не да саміх ідэй, але да пэўных асоб.