Старонка:Таварыства філёматаў.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

чым толькі, што высьмяханьне клясычных умоўнасьцямі ды імкненьне да апісваньня свайго роднага беларускага быту характэрны для романтычна настроенае моладзі на Беларусі ў першай трэці або нават у першай палове дзевятнаццатага сталецьця.

Пераходзячы ўжо да самае нашае тэмы, да характарыс­тыкі аб'яднаньня маладых пісьменьнікаў—віленскіх студэнтаў, якое звалася „гуртком філёматаў", мы павінны сказаць, што цяпер ня толькі такая тэндэнцыйная праца, як Zywot Adama Mickiewicza, напісаны яго сынам Уладыславам, але й саўсім сумленныя досьледы Пятра Хмялёўскага ды іншых добрых гісторыкай і літаратуры падлягаюць рэвізіі, бо кракаўская Ака­дэмія Навук у 1922-ім годзе выдала ўзорна прарэдагаваны працавітым Янам Чубкам Archiwum Tilomatow.

Такім парадкам, сапраўднае аблічча ды ўся чыста ідэолёгія гэтага гуртку цяпер ужо для нас больш выразна, чымся гэта было раней.

Паводле экономічнае азнакі сябры гуртку даволі слушна звалі сябе „Парнаскаю галотаю". Гэта былі амаль што вык­лючна, за вельмі рэдкімі выняткамі, мала заможныя шляхцічы. Некаторыя нават змушаны былі толькі частку часу праводзіць у Вільні, дзе вучыліся, бо яны працавалі ў так зва­най Masie Radziwillowskiej — галоўнай канторы Радзівілаўскіх маёнткаў, якая знаходзілася ў Менску.

Зразумела, гэта моладзь ня тое, што сучаснае нам га­лоднае, халоднае ды неапранутае беларускае пролетарскае студэнцтва, але ўсё-ткі тыповымі буржуямі іх наўрад ці можна лічыць.

Паводле нацыянальнасьці—гэта беларусы з пэўным нахі­лам у бок Рэчы Паспалітае і польскае культуры. Сапраўды, яны ведаюць сваё нацыянальнае імя. Ян Чачот у вершы „Na smierc szpaka" гаворыць (радок 77): Slawa nauk po Bialej tak blaka sie Rusi, але Беларусь (якую часам завуць і Літвою) філёматы ўяўляюць сабе абавязкова ў фэдэрацыйнай сувязі з Польшчаю. Праўда й тое, што часам (як у таго-ж Чачота ў адным сцэнічным творы)—ці няўмысна, ці можа й знарок— вырвецца горкая высьмешка з панскага зьневажаньня роднае мовы. „Але", кажа ў гэтай п'есе адзін з сялян: „на тое, мілы галубчыку, помні, што мы паруску пяём, а нашы панове па-