Старонка:Таварыства філёматаў-2.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Гайда, гайда, гайда, гайда!
Ды ехаў, ды тое сказаў:
„Ды наш Геранім, наш бык,
К вашай цялушцы прывык,
— Дай бог яе паймаці
Ды да бычка загнаці!"

Ды на тое прысталі,
Ды пачалі водку піць.
І дзевачку аддалі
— З табою доўгі век жыць.
— „Жыць, жыць, жыць!"
— Зычыць[1], аж у вушох пішчыць,
Пішчыць, пішчыць!

Сьвята ў гонар Адама Міцкевіча ды Тамаша Зана.

(Чубэк. т. 2 стар. 201—203).

Ян Чачот

(Беларускі верш на прыезд Адама)

Едзеш, міленькі Адам,
Глядзеце— а вунь, а вунь[2],
Ды ён харашэнькі сам,
Пад ім вараненькі конь.

Золатам паяс зьзяе,
Аж ад блеску сьнег тае,
На шапцы сіні баран,
— Хто-бы думаў, што ён пан!

Так адзет харашэнька,
Едзе, едзе барзьдзенька,
Гайда!

Адчыняйце-ж варотцы!
Ды ўжо-ж на дварэ Адам,

  1. Зычыць— гучыць.
  2. У аўтэнтыку: „а онь, а онь“ . Паводле беларускае фонэтыкі нічога падобнага быць ня можа. Такога фазьзяву (hiatus) нашая мова не дапускае, ды й наогул па-нашаму тут павінен быць прыгук в.