Старонка:Таварыства філёматаў-2.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У канцы— мешаніна беларускіх слоў з польскімі перакру­чанымі на беларускі лад— ілюструе, якія вынікі будуць ад гэ­тае пагарды— будуць псаваць абедзьве мовы.

Высьмяхаецца і захапленьне антычным романам „Дафніс і Хлоя", — значыцца, праводзіцца яшчэ адна ідэёвая кампанія— нахіл у бок романтызму.

Романс Мікіты больш-менш вытрыманы ў народным дусе, не пярэчыць фактам народнае творчасьці.

Таксама й хоры дзяўчат і хлапцоў вытрыманы ў даволі праўдападобных рысах.

Далей мы прывядзем яшчэ дзьве песьні: адну на імяніны Малеўскага, а другую — на прыезд Міцкевіча.

Першая вытрымана ў танох вясельнага сьпеву. Некато­рая прастацкасьць выразаў не адымае ўсё-ткі пэўнае каштоў­насьці ў гэтага твору.

Песьня на прыезд Адама Міцкевіча дае ўжо больш прас­тору самастойнай творчасьці Чачота. Але народныя мотывы, беларускі дух адчуваецца і ў гэтай песьні даволі моцна. Шка­да толькі, што ў ёй, хаця й ня часта, сустракаюцца русізмы.

Імяніны Яроша Францішка Гіераніма Малеўскага

(Чубэк. т. 2, стар. 187)

Да пакіньце горла драць,
Пакіньце-ж, братцы, сьпяваць!
Да крыкнема адно — раз:
"Будзь здароў наш Ярош!
Благаславі яго спас,
Бо ён харош![1]

Да дай красну дзевачку,
Каб ён з сэрца пакахаў;
Ды з гарэлкі пляшачкай
Сват ад яго к ёй ехаў.

  1. У рукапісі ў гэтым месцы пропуск. Але ў вершы іншага пісьменьніка Тамаша Зана (радкі 275—276) мы бачым: "харош... віват, віват Ярош!" Таму і тут павінны былі быць сугучнасьці: "Ярош — харош".