Старонка:Таварыства філёматаў-2.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ды прымайце-ж малайца!
Ды кажы-ж, ці здароў сам?

Ды як табе дзеецца?
Ці заўсёды быў вясёл?
Гавары: яна ўсьпее
Тымчасам накрыці стол.

Будзем есьці каўбасы,
Смачную гарэлачку піць,
Песьнь вазьмём на галасы
І будзем весела жыць,
Жыць (ды гэтак далей, як вышэй).

Ня так нам сонка ясна
Блішчыць, як цябе нет[1],
Радасьці ішчам[2] напрасна[3];
Увесь нам няміл сьвет.

Салавей ня так нам пяе,
Рожы ня пахне цьвет,
Ня так нам бяла лялея,
Калі цябе тут нет.

Без цябе ўсё тут смутна,
Па табе плача гай,
І рэчкі плывуць мутна,
— У жалобе ўвесь край.

___________

Увага. Усе гэтыя філёмацкія творы ў выданьні Чубка надрукаваны без паправак з фотографічнаю дакладнасьцю (лінгвістычныя мэты). Мне пры­шлося ўнесьці папраўкі некаторых памылак з боку мовы, каб зрабіць тэкст зразумелым. Л. Ц.

  1. Русізм, замест: „няма".
  2. Русізм, замест: "шукаем” .
  3. Русізм, замест: "дарэмна”; у мясцовай беларускай гаворцы,
    мусіць, былі русізмы ў даволі значным ліку (дзякуючы ўплыву расійскіх вайскоўцаў; нельга-ж забывацца на тое, што яшчэ ня вельмі даўно перад гэтаю эпохаю, падчас вайны з Наполеонам, шмат расійскага войска было ў нашым краі).