Старонка:Таварыства філёматаў-2.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная


Дзесятнік

А со? jak ze sie zdaje пану Язэпаві?
Ці адмовіш пахвалы naszemu spiewowi?
Хацяж мы ня шукаем жаднай stad пахвалы:
Адкрыць наша Васпану сэрца— zamiar caly.
Бо мы Вашэці любім: Вашаць— панок грэчны,
Разумны й навучны, людзям пажытэчны.
Ня так, як той ацэсар, со валіць сто ў сьпіну,
Kiedy міль тры ня ўеду на едну[1] гадзіну.
Нашы ў праўдзе сьпяваньні ня так ест[2] вучоны,
Як тыя, com я слышаў у спраўніка жаны,
Ktora lezac пад ценем выцеклай бярозы,
Чытала wszystko krzyczac: „Козы, мае козы!
„Дапнісе мой каханы, павярні, Дапнісе!
Там ест табе маліны ў кошу ці ў місе".
А хоць мы не Дапнісы пані спраўніковы,
Аднак не для прапорцыі[3] ест на карку glowy.
Трэба е[4] разьвесяліць,— ну-ж мы да бутэлькі.
І kiedy niemasz miodu, то хлюсьнем гарэлкі.
А krzyczac: „Niechaj zyje Язэп setne lata!“,
Будзем піць, скакаць, сьпяваць і drwic z biedu swiata

Przyjm te zyczenia od chlopka
Кrорkа
Коnсерt кrорkі, Zаnа,
Uzyty przez Jana.

Гэты твор можна лічыць адным з найлепшых у філёмацкай поэзіі. Ня гледзячы на наіўнасьць, бясхітрасьць формы, мы бачым у ім шмат дадатных бакоў. Папершае, рэалізм— імкненьне да сапраўднасьці.

І войт і цівун стаяць перад намі, як жывыя. Далей мы ўжо гаварылі, што тут укосна ў словах першага сьпявака папікаюцца шляхцічы за сваю пагарду да роднае мовы.

  1. Заходня-беларускае слова (пад польскім уплывам )=адну.
  2. Заходня-беларускае „ест":=ёсьць.
  3. Напісана у аўтэнтыку не "прапорцыі", а рrароrсу згодна з народным вымаўленьнем.
  4. е тлумачыць двума спосабамі: або трэба е = ёсьць патрэба
    (бо ё ды е часам ужываюцца побач з ёсьць ды ест), або е — тут польскае слова je=ich: „трэба разьвесяліць іх (г. зн. галовы)".