Старонка:Таварыства філёматаў-2.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хор хлапцоў.

Ды мы чулі— вельмі брыдка
Аб Вашэці гутарылі:
„У ксёнжках zaslepion wszytko
„Да панкаў sie nie przymili.

„Panna Gietruda za sciana
„Мяшкаець u Jezowskiego
„A juz ni w wieczor, ni rano
„Nie chce ён карыстаць z tego“;

Папраўся, мілы паночку,
Любі ладныя дзяўчаты;
Я ўчора чуў у шыночку:
„Трэба trawic mlode lata

„На каханьні пры дзяўчыне,
„Бо, калі старасьць zawita,
„Wszystko прыемнасьць міне
„І з раскошы ў той час kwitta".

Добра той, пане, казаў,
А ён быў убраны ў праку;
Мусіў то троха пазнаў,
Што ў паноў ёсьць да смаку.

Войт.

Што ж маўчыцё? Ці вам sie ўжо песьні urwalo,
Ці вы іх так складаці ўмееце мала?

Адзін з сьпевакоў.

Не, бацька,— у нас песьні, колькі рыб у Нёмне,
Але на тое, мілы галубчыку, помні,
Што мы па-руску пяём, а нашы панове
Па-польску ўсё гавораць— кепска нашай мове!
Можа, ім вушы, казёл бэкам як сьвідруець,
Але для добрай волі пан нам то даруець.

Другі з сьпевакоў.

Но, ты яшчэ, Мікіта, запей тую песьню,
Што для сваёй Алёнкі зрабіў на прадвесьню;
Nim у поле пагоніш твае бычкі spasle,
Яшчэ цяпер, зімою, пхай сена ў яслы;
Nim пад ценем халодным запяеш дубровы,
Сьпявай на ймяніны цяпер Язэпавы.

____________________

Увага: пераказваючы словы паноў, сялянскія хлапцы ў аўтэнтыку перакручваюць польскія выразы на беларускі лад: Jezowskiego, nie kce, mlody (замест mlode). Часам і дзеля вершаваньня перакручваюцца словы: wszystko (рытма— брыдка, а далей правільнае wszystka), spasly (замест spasie, бо далей „яслы“. Таксама і „Язэпавы" мы паставілі там, дзе ў аўтэнтыку Jazepowy (бо перад гэтым „дубровы").