Старонка:Таварыства філёматаў-2.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Будзь, як лісічка, здаровы,
Як конік, вясёл пры трудзе,
Хай[1] тваё пісьмо, размовы,
Як салаўя голас, будзе!

Хор хлапцоў.

Мы ад сахі, ад бараны;
Мала Вам сьпяваці будзем.
Чытаць, пісаць ня вучаны,
- Ат, сабе троха загудзем.

Колькі ў снапе ёсьць зернетак,
Колькі жый шчасьлівых лётак;
А калі замнога гэта,
Аглядай сотнае лета.

Колькі за адным пакосам
Касец добры траў схандожыць,
Толькі табе перад носам
Бог няхай чырвонцаў зложыць.

А як мы заўша[2] да леса
Ад некрутаў уцякаем,
Так няхай бяда да беса
Ўцячэ, хай[3] яе ня знаем!

Няхай цябе панны любяць
І часта просяць зязюлькі[4],
Калі з табой ся зашлюбяць
І адыдуць ад матулькі

Хор дзяўчат.

Сонка яснае, харошае;
Пшанічка роўная сонцу;
Малачко смачнае, белае,
Аж блішчыцца ў даёнцы.

Але нашая паненка
Ясьнейшая ёсьць і бельшая;
Яна пекная ўсютанька,
Цнатлівая й разумная.

Нараім табе свацею
Жычлівую, мілы панэнку;
Яна цябе злучыць з ёю,
Будзеш мець красную жанэнку.

Ужо даўно шчабятала
Сарока нам на паркане;
Яна мілага казала,
Ды едзь-жа ты да нас, пане!

Прымуць там з хлейрм, соляю:
Там пачцівых людзей любяць,
— Зьвянчаеш панны надзею,
З ёю цябе хоць пашлюбяць.

  1. У аўтэнтыку чамусьці пастаўлена польскае niech, хаця і мелася на ўвазе, што дзяўчаты ведаюць выключна "простую мову".
  2. Заўша (заўсёды)— заходня-беларускае слова, запазычанае ў палякаў.
  3. У аўтэнтыку niech, глядзі ўвагу да папярэдняга хору.
  4. У аўтэнтыку зазюлькі (zazulki), але, відавочна, тут гаворыцца аб нейкай варажбе, зьвязанай з зязюлькіным кукаваньнем.

    Агульная ўвага да гэтых двух хораў: сустракаюцца дыялектычныя словы; сонка(=сонейка), панэнку (=панічыку), жанэнку (жоначку), схандожыць (=сабраць); часткова палёнізмы.

    Ёсьць і проста памылка ў пісьме „Угоць" (uhoc) замест; хоць.