Старонка:Таварыства філёматаў-2.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ня трэба ламаць тае, скуль груш дастаў,— грушы.
Помні, што ты вучышся ў нашым Wilenku.

Згода. Але сягоньня мы ся даведалі,
Што вашы імяніны— сьвятога Язэпа,
А, каб Вы к сабе нашу прыхільнасьць пазналі,
— Ідзем гэта, не сядзім у хаце, як Мазэпа.

Будзем цябе віншаваць. Я ёсьць цівун з двара,
Гэта сельскі дзесятнік, ён лысіну гладзіць,
Ён знаець іспраўніка, знаець ацэсара[1],
Маскалёў на кватэру, як чартоў, нам садзіць.

Там войт, што вуса круціць,— чалавек бывалы:
Быў у Гданску, да Каралеўца плаваў на віціне[2].
Вось там стаіць маладзец, жаўнер дасканалы,
Ён, бядак, кабылінку зьядаў у Мадліне.

Там у куце музыка; як ён добра граець:
„Сьвіньні ў рэпе" і „Дзюбу" і польскія танцы.
А гэта ёсьць Алёнка, вочы ў дол спускаець,
А там, бачу, Альжбетка ў сіняй катанцы.

Но, зачнеце, дзевачкі, пану засьпявайце;
Ён вам дасьць па ўстужачцы,— борзда зачынайце.

Хор дзяўчат.

Што-ж мы Вашэці скажам,
Простыя з сяла дзяўчаты?
Якія-ж песьні зьвяжам?
У нас мысьль не багата.

Але, як мысьлім, чуем,
Так табе засьпяваем.
Так цябе павіншуем,
Няшчырасьці ня знаем.

Лісічка, жоўты грыбок,
Сьлімакоў не баіцца;
Ня точыць яго чарвячок,
Ён у лесе здароў блішчыцца.

Конік па полю дурэе,
Хоць копы вазіць ня дбае
Салавей хораша пяе,
Самічку к сабе склікае.

  1. Замест „асэсара"; гульня слоў— цэсар (=імпэратар) і асэсар.
  2. У аўтэнтыку відавочна папсаванае месца: у Кралеўца плаваў
    на ўсьціне (u Kraleuca plawau na uscinie); вышэй— замест „ён лысіну гладзіць"
    стаіць чамусьці „он“.