Старонка:Таварыства філёматаў-2.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

было выканана на імянінах Язэпа Яжоўскага, а, здаецца, часткова і на імянінах Міцкевіча— Piotr Chmielowski, Adam Mickiewicz стар. 150), ды дзьве песенкі.

Усе тры гэтыя творы прыводзім паводле выданьня Яна Чубэка (у Archiwum Fijomatow), але нашаю азбукаю і з зьме­намі ў правапісе.

Poczyn filomatow, выдаў Ян Чубэк, том 2-гі стар. 76-85.

Імяніннае павіншаваньне, сцэнічны твор Яна Чачота, выкананы пры ўдзеле Тамаша Зана і дзявочага хору на сходзе Філёматаў 19-га сакавіка новага стылю (імяніны Язэпа Яжоўскага) 1819 г.

Цівун.

Чулі мы гэта, што ёсьць Вашаць украінец
І контант, што ўрадзіўся ў жызнай[1] краіне;
Як абачыў, што ў нас niewelki dziedziniec,
Сказаў: „Як brzydko мяшкаюць ліцьвіне!"

У вас вельмі хораша! Хаты— зьлепкі з гною,
Бо лесу ня маеце, усе астравы пусты;
Вы ся заляцаеце жытам пшаніцаю,
Бо ў вас грунт харошы, чарназёмны, тлусты.

За што-ж мы ся ня дзівім, што вашы чумакі,
Шукаючы ў нас зыску (мы больш маем грошы),
Смалою аблеплены, лезуць[2], як сьлімакі;
Над валацугу большай няма ім раскошы.

Аднак мы ім казеліць няхочам ніколі;
І ты, мілы панічу, ня сьмейся з нас, просім;
Усё гэтае дзеецца[3] па нябеснай волі.
Гультай часты, дзе добрй; мы больш працы зносім.

Пагадземся. Мы людзі добрае ёсьць душы:
Ня будзь і ты ніколі ліхім, paniczenku,

  1. Контант— шляхоцкае слова=здаволены ; жызны— хлебародны.
  2. У аўтэнтыку— лежуць (lezuc).
  3. Дзедзецца (dziedziecca); panichenku, Wilenku — заходня-беларускія словы з дзіўным нейкім націскам, замест панічаньку; таксама й далей — жанэнку, панэнку.