Старонка:Таварыства філёматаў-2.pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Філёмацкія вершы чыталіся і на паважных сходах і падчас вясёлых імянінных гулянак. Гэтыя апошнія творы, што чыталіся на імянінах, асабліва часта высьмейвалі дрэннае вершаваньне. Даволі часта поэта, перакрыўляючы, відавочна, каго-небудзь з прыяцеляў, а, можа, высьмейваючы агульныя філёмацкія веды, наўмысна дазваляе сабе такія пясьнярскія вольнасьці, як перакручваньне слоў дзеля рытмы: w nadniemenskim Kiewnie замест: w nadniemenskim Kownie, або падзел слова паміж вершаванымі радкамі— Міchа— Fl. і г. д.

Такія прыяцельскія высьмейваньні можна лічыць карыс­нымі для цэлага пясьнярскага гуртка.

Карысьць і атрымоўвалася, але ўсё-ткі з некалькіх сот­няў старонак філёмацкае поэзіі ня шмат захаваецца ў памяці далёкіх патомкаў.

Усё-ткі кіраўніцтва ў станоўчым сэнсе гэтага слова было вельмі мала, выяўленьне-ж адмоўных бакоў, вадаў бяз цьвёрдага, плянавага кіраваньня працаю не дае маладому працаўніку магчымасьці ўдасканаліцца. Кіраўніцтва было пераважна ідэёвае, а з мастацкага боку рабілася мала.

Хаця філёматы і павінны былі паводле ўставы, сачыць за чыстатою мовы, — Ян Чубак у канцы свайго выданьня дае немалы раестар беларускіх слоў у польскіх творах філёматаў. Зразумела, і ў беларускіх творах Яна Чачота мы знойдзем і полёнізмы і, нават, русізмы.

Каб пазнаёміць чытачоў з творамі філёматаў, можна прывесьці цалком „імяніннае павіншаваньне" (якое поўнасьцю