Старонка:Сьпевак Блондэль (1923).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

іх у часе яго нябытнасьці. А як толькі Рычард выехаў з Англіі, ў той час без яго там пачаліся загаворы і бунты і ня толькі ў аднэй Англіі, але і ў Нормандзіі, дзе ў яго было асобнае княжства. Усё гэта бачыў Блондэль і вельмі трывожыўся за свайго прыяцеля. Ен хацеў каб кароль вертаўся чым хутчэй.

Але Рычард і ня думаў пасьпяшацца дамоў, дзеля таго, што задумаў сурьёзную і небаспечную справу, да таго-ж яго сустрэла шмат не прыёмнасцяў на сушы, і на вадзе. Ён меў многа не памыснасцяў. Піліп французкі аказаўся не саўсім такім адданым прыяцелям, якім быў Блондэль, і кароль с першых-жа дзён зьнелюбіў яго.

Аказалася, што і з Сарацынамі было не так лёгка ваяваць, як сьпярша думаў сабе Рычард, дзеля таго, што яны адважна біліся і добра ведалі вайсковае рэмясло. Усё, што спярша быў заваяваўшы ў іх Рычард, яны хутка атабралі ад яго назад і часта саўсім ня чулі страты. Што датычэ французкіх жаўнераў, то яны пачалі зайздросьціць адзін аднаму і сварыцца паміж сабой, і Рычард ужо шкадаваў, што запрасіў Піліпа ісьці на выправу разам з сабою. Цяпер ён зразумеў, як мала было разумнага ва ўсей гэтай авантуры. Ён зразумеў, што калі-б пайшоў у выправу з аднымі сваімі войскамі, то атрымаў-бы над нявернымі шмат болей перамог, як цяпер. Гробам Хрыстовым, як і сьпярша валадалі Сарацыны, калі да яго раптам даляцела вестка, што яго ждуць у Англіі, што кароне яго пагражае небасьпека што можа вораг захапіць бацькаўшчыну. З вялікім смуткам ён ськіраваўся назад, пакінуўшы сваё прэдпрыемства недакончаным.