Старонка:Сьпевак Блондэль (1923).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на ўсе свае памылкі, ён стаў прыдумваць, што-б такое яму зрабіць, што было-бы годна яго як караля. І перабраўшы ў галаве розныя пляны, ён абмяркаваў іх і пастанавіў адправіцца ў крыжовы паход. У тыя часы Сьвяты Божы Гроб яшчэ быў ў руках няверных Сарацынаў, гэта крыўдзіла хрысьціян і паніжала іх веру.

Рычард пастанавіў рызыкнуць і таму, што гэты праект найбольш прыпаў яму да спадобы, то ён ужо гарэў нецярплівасьцю хутчэй прыняцца за ладжаньне паходу. І хоць былі ўжо другія каралі, раней яго, якія так сама, як і ён, адпраўляліся на абарону Гробу Хрыстовага, але не памысна, ды гэта ня стрымлівала яго і ён пастанавіў не глядзя ні нашто ісьці паходам ў Палестыну.

Піліп, кароль францускі, гэтак сама пастанавіў далучыцца да яго і яны разам пачалі ладзіцца ў дарогу. Яны рашылі, што гэты паход будзе самы найбольшы з усіх папярэдніх і, калі Бог паможэ ім, то і самы ўсьціжны. Дзеля гэтага яны ўзялі з сабой гэтулькі салдатаў, сколькі яшчэ яшчэ не браў ніхто. Гэта былі добра узброеныя воі, пылаўшыя высокім жаданьням выступіць на абарону веры. З гэткімі салдатамі, і, зрабіўшы неспадзеваны напад на сарацынаў, Рычард спадзяваўся вызваліць Сьвяты Гроб Хрыстоў.

Калі ўсё было гатова, ён павёў свае войскі да таго мейсца, дзе ім было умоўлена сустрэціцца з войскамі Піліпа. Гэтак яны і рушылі разам на вайну.

Блондэль павінен быў астацца дома, бо для яго не знашлося пасоўнага мейсца у гэтым вайсковым прадпрыемстве; але ён пастанавіў і дома не пакідаць інтэрасаў свайго прыяцеля і абараняць