Старонка:Сьпевак Блондэль (1923).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Адбыўшы часьць сваей падарожы па вадзе, ён стаміўся, і, кінуўшы карабель, дзеля скарочаньня дарогі, выправіўся па сушы. Ён уяўляў сабе як ворагі, чакаючы звароту яго на караблі, стрывожацца, калі ён вернецца ў Англію сухапуцьцем, шмат хутчэй, чым яны гэта мяркавалі сабе.

І, запраўды, гэты плян удаўся б Рычарду, каб шлях яго не пралягаў праз землі яго ворага экс-гэрцага Леапольда Аўстрыяцкага, які ненавідзяў Рычарда, і праз землі нямецкага імпэратара, з каторым Рычард быў у сварцы.

Рычард не прыдаваў гэтаму ніякага значэньня, хоць добра ведаў, што ворагі сочаць яго, каб памсьціцца на ім. Каб каля яго быў Блондэль, то ён перэсцярог-бы яго ад пераездкі па зямлі ворагаў; але бяз гэтага адданага прыяцеля ён паступаў так, як хацеў, і яшчэ цешыўся, што яго наперадзі чакаюць прыгоды.

Праўда, праезджаючы па гэтых краёх, ён перэадзеўся купцом і выдаваў сябе за чалавека, вяртаючагася з багамольля; але на гэтым і канчаліся яго спосабы прасцярожнасьці. А тымчасам Рычарда праводзіла цэлая сьвіта рыцараў. Які-ж купец вартаецца з багамольля са сьвітай? Але Рычард ехаў бязклопатна. Ледзь толькі уехаў палову дарогі, як да яго дайшлі перасьцярагаючыя чуткі, што Леапольду ведама ужо, што ён едзе па яго зямлі, а ня морам.

Тады Рычард сказаў сваей сьвіце.

— Бачыце, паны, як мы павінны быць асьцярожнымі. Дзеля гэтага мы павінны раздзяліцца: я паеду далей з адным толькі маім пахолкам, а вы едзьце другімі дарогамі. Я ў вялікай няпрыязьні з экс-гэрцагам Леапольдам і ён ненавідзіць мяне;