Старонка:Сьпевак Блондэль (1923).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

разпытвацца, хто яна, і даведаўся, што яна была дачкой турэмніка, і што ўсе ў замку яе любілі.

Раз, калі ён пеяў у сталовай, дзе ў загнецце вясёла пылаў агонь, разганяючы цемру, ў сьвятліцу увайшла дачка турэмніка і паставіла ўслончык каля агня. Яна села на яго і, палажыўшы галаву на рукі, пачала глядзець у агонь і крозіць. Яна была незвычайна пекная.

Тады прабудзілася сэрца ў грудзёх Блондэля, ён запеяў новую, радасную песьню, дзеля таго што ён зразумеў, што пакахаў гэту дзяўчыну. І ў гэнай прывязаннасьці да яе ён убачыў шлях да ратаваньня свайго таварыша і караля.

Турэмнік не далюбліваў Блондэля. Сьпявак быў чужаземец і, нешта таемнае хаваў ў сваей душы, і ён не хацеў-бы бачыць яго мужам сваей дачкі. Дзеля гэтага, калі Блондэль адкрыўся ей у сваім каханьні, то яна параіла яму да прыгоднага часу маўчаць. Але калі ён загаварыў аб вязьню-каралю, то боязкасьць заваладзела ўсей яе істотай.

— Мой бацька цьвёрды і чорствы чалавек, сказала яна. — Ен ніколі не здрадзіць сваей прысягі і ні за што ў сьвеце ня выпусьціць вашага караля.

І яна пачала плакаць.

Цяпер Блондэль павінен быў абмяркаваць з ей множства плянаў, як-бы яму ўратаваць Рычарда і ў кождым з іх яна бачыла небасьпеку, пагражаўшую самому Блондэлю; за вызваленьне караля павінен быў паплаціцца жыцьцём сам сьпявак. Тады яна стала ламаць свае рукі і думаць. І, ўсё абдумаўшы, яна ізноў пачала горка плакаць.

— Мой бацька ніколі ня выпусьціць яго. — ўсклікнула яна ўрэшце.