Старонка:Сьпевак Блондэль (1923).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ходзіла, бо перад імі былі дзьве перашкоды, якіх яны не маглі перасіліць. Аднэй з іх было тое, што замак быў вельмі ўмацаваны, а другім — што іх саміх было мала. І тое і другое было такім непераможным, што ўрэшце яны ня ведалі як пачаць ратаваць свайго караля.

Дзеля гэтага ім аставалася толькі адно — гэта вайсковая хітрасьць, таму, што ўсе іншыя спосабы былі бязсільны, каб кароль мог уцячы.

Тым часам Блондэль стаў паяўляцца кожды дзень у замку. Калі ён стаяў там у аграмадзістай салі, або стаяў і пеяў у сталовай, то ён абводзіў вачамі ўсіх жыхароў замку, стараючыся, хоць у чыім небудзь абліччы, знайсьці спогад сваім замыслам. Але жаўнеры былі крыклівы, грубы і жорскі ды да таго-ж усю мэту іхняга жыцьця станавіла абарона гэтага замку. І не знаходзячы ні ў кім з іх спагадлівага погляду, ён сумна спускаў уніз свае вочы.

Раз, калі ён стаяў у салі і панура азіраўся, погляд яго раптам спыніўся на нечым такім, ад чаго заіскрыліся яго вочы і што прымусіла яго голас пеяць яшчэ палчэй; паміж гэтых чорствых людзей хадзіла маладая дзяўчына, якая прыслугоўвала ім. Яна была стройная і гожая і было прыемна глядзець на яе. І калі Блондэль пеяў, яна старалася не глядзець на яго.

На другую раніцу яна ізноў прыслугоўвала ў замку і яе ізноў заўважыў Блондэль: цяпер ужо ён убачыў, што ў яе былі блакітныя вочы і што яе ўсьмешка была такая мілая, што прымушала ўсьміхацца і другіх.

І калі яна на нейкі час выйшла з салі і Блондэль ня мог ужо бачыць яе аблічча, то ён пачаў