Старонка:Сьпевак Блондэль (1923).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яму дзяўчына. Калі ён дасьціг яе, то абапёрся аб яе плячом і, ўзяўшы гітару, ударыў па струнах ды запеяў тую самую песьню, якую пеяў перад дзяўчынай і, якую яна чула многа раз да яго. Гэта была песьня моладасьці і бажавольнасьці.

Словы да гэтай песьні былі зложаны самім Рычардам яшчэ у тыя дні, калі Блондэль злажыўшы мэлёдзію, так быў парушыўшы яго сэрца.

Як толькі Блондэль закончыў першую штрофку, то раптам з глыбіны башты ў адповедзь яму пачуўся другі голас, запеяўшый другую штрофку. Гэта быў голас самога Рычарда.

— Ці-ж бы гэта ты, мой верны Блондэль. — крыкнуў ён.

— Так, гэта я, мой дружа. Урэшце я знайшоў цябе, шукаючы так доўга. У нізе, ў даліне, ў густых кустох хаваюцца твае верныя рыцары, каторыя гатовы памагчы табе ўцячы. Яны разам са мной шукалі цябе і сэрцы іх ня знаюць страху.

І пасьля доўгай радаснай размовы, два верныя прыяцелі павінны былі разстацца.

Блондэль пайшоў да рыцара кіраваўшага замкам, каторы аказаўся вельмі дабрадушным чалавекам і нават абрадаваўся, бо дзякуючы ададзіненьню яго замку, ніводзін сьпявак яшчэ ні разу не заходзіў да яго са сваімі песьнямі, а, вось, Блондэль урэшце прыйшоў.

Калі Блондэль вярнуўся да сваіх таварышоў і разказаў ім, што знайшоў свайго прыяцеля, то яны пачалі паміж сабой абдумываць ўсе спосабы, пры помачы якіх харобрыя людзі зазвычай ўцякаюць з вязьніц і датасоўваць іх да свайго караля, каб і яму таксама ўладзіць уцёкі. Але, як яны не абмяркоўвалі гэтыя спосабы, у іх нічога не вы-