Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шасьвяшчэньнікі Садок і Авіафар з каўчэгам завету. Але Давід адаслаў іх назад, сказаўшы: "калі я набыў міласьць перад вачыма Божымі, дык Ён зьверне мяне і дасьць мне бачыць жыхарства маё". На гару Элеонскую Давід узыйшоў босымі нагамі, з пакрытаю ― у знак суму ― галавою, і горка плакаў. Плакалі ўсе, хто быў з ім, плакаў і народ, які застаўся ў Ерусаліме. Калі Давіду сказалі аб здрадзе Ахітафэла, ён надта засмуціўся. Ён даручыў другу свайму Хусію няшчыра перайсьці на бок Авэсалома і там старацца расстройваць рады Ахітафэла. У адным месцы спаткаў Давіда Саулау сваяк, нейкі Сэмэй. Ён пачаў усяляк ганіць Давіда і кідаць у яго каменьнем і пылам: адыходзь, адыходзь, забойца і злачынец, ― крычаў Сэмэй, ― Гасподзь абярнуў на цябе усю кроў дому Саулавага“. Калі прыхільнікі Давіда хацелі прымусіць Сэмэя замоўкнуць, дык Давід ціха сказаў: „пакіньце яго, хай праклінае мяне! Ось і родны сын шукае душы мае... Хай Гасподзь гляне на маю (пакору і адплаціць мне дабром за яго ганьбу".

Тымчасам Авэсалом уступіў у Ерусалім. Ахітафэл радзіў яму безадкладна пачаць пагоню за Давідам, каб скарыстаць яго ўтому і сум, але Хусію ўдалося расстроіць гэты плян. Ен радзіў ісьці на Давіда ня йначай, як сабраўшы ўвесь народ, каб з моцным войскам можна было нанясьці Давіду рашучы ўдар. Авэсалом прыняў плян Хусія. Праз гэта Давід меў магчымасьць сабраць выстарчаючае войска. Адбылася бітва. Войска Авэсалома (больш як 20.000 чал.) было разьбіта. Сам Авасалом на муле кінуўся ўцякаць. І вось, калі мул убег з ім пад галіны вялікага дуба, дык Авэсолам заблутаўся ў іх сваімі валасамі і ,зьвіс паміж небам і зямлёй, а мул, які быў пад ім, уцёка. Давід горка аплакваў свайго сына - небараку. Гора цара пашырылася на увесь народ і "абярнулася перамога таго дня у плач для ўсяго народу". Прыхільнікі Авэсалома сьпяшаліся прынясьці Давіду пакорнасьць, пры гэтым Давід выказаў звычайную сваю велікадушнасьць, абвясьціўшы агульнае прабачэньне. Ня выключаны быў з яго і гарэзны Сэмэй.

Разьдзяленьне, якое выклікала ў народзе паўстаньне Авэсалома, не засталося бяз уплыву на далейшую гісторыю яўрэйскага народу. Яно адасобіла паўднёвыя калены ізраіль-