Старонка:Сьвяшчэнная гісторыя Старога Завету.pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

скія ад паўночных, якія ня прымалі ўдзелу ў прыдушэньні паўстаньня і абвінавачвалі, ― асабліва калена Юдава, ― у тым, што яно „скрала цара". З працягам часу гэта спаборніцтва між каленамі павяло, як мы хутка ўбачым, да аканчальнага разьдзяленьня і гібелі яўрэйскага царства.

§ 66. Апошнія гады кіраваньня Давіда. Сьмерць яго (1020 г. да Х. Н.). Давід, як прарок і псальмапесьняр.

З прыдушэньнем паўстаньня Авэсалома, у гаспадарстве утварыўся ўнутраны спакой, які цягнуўся амаль не да канца кіраваньня Давіда. Яму заставалася толькі з пакораю дзякаваць Богу за ўсе яго дабрадзействы. Але ён не заўсёды быў моцны ў сваёй надзеі на Бога, дазволіўшы разьвіцца ў сваёй душы пачуцьцям надмернае гордасьці і саманадзейнасьці. Дзякуючы гэтым якраз пабуджэньням, Давід, не запытаўшыся, перш за ўсё, волі Божае, загадаў зрабіць народны сьпіс, каб акрэсьліць колькасьць людзей, здольных насіць аружжа (аказалася ў калене Юдавым 500.000, у іншых ― 800.000 чал.). Хутка Давід прызнаў, што саграшыў перад Богам. У пакараньне за гэта на край была наслана маравая язва, якая спынілася толькі пасьля гарачае малітвы Давіда і зьяўленьня ангела, які ужо занёс быў свой караючы меч і над Ерусалімам. На памяць аб гэтым зьяўленьні Давід выбудаваў ахвярнік Богу і прынёс ахвяру ўсеспаленьня. Гасподзь прыняў ахвяру Давідаву і паслаў на яе агонь з неба. Гэта месца знаходзілася на гары Морыа, на якой некалі Абраам адважыўся прынясьці Ісаака у ахвяру Богу. Тут-жа сын Давіда, Салямон, праз нядоўгі час пабудаваў храм Богу Ізраільскаму.

Незадоўга да свае сьмерці Давід урачыста памазаў Салямона на царства. Старшыняў і князёў народных Давід прасіў памагаць Салямону ў будаваньні храму, які "павінен быць дужа вялічны, на славу й упрыгожасьць перад усімі землямі". Паміраючы, Давід завяшчаў сыну спаўняць Божыя прыказаньні і захоўваць закон Майсея. Памёр Давід 70-х гадоў і пахаваны ў Ерусаліме. Імя Давіда у чародных пакаленьнях яўрэяў шанавалася гэтак высока, што ніхто пасьля не адважваўся насіць яго.

Давідам складзена 91 псальма, якія знаходзяцца ў кнізе